21 верасня ў Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы ўстановы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна”.

Загартавалі характар

Дыпломам ІІІ ступені і медалём была ўзнагароджана Кіра Драздова, дыпломам IV ступені – Настасся Галіцкая. Добра сябе паказала на спаборніцтвах Валерыя Зубар, але ёй не хапіла крыху моцы, каб выйсці ў лідары.
– На гэтых спаборніцтвах мае дзеці прайшлі баявое хрышчэнне, – падзяліўся з намі трэнер-выкладчык Петрыкаўскай ДЮСШ Міхаіл Сухарэнка. – Нашымі канкурэнтамі былі спартсменкі з Літвы, якія займаюцца каратэ каля 5 гадоў, а мае дзяўчаты – усяго 8 месяцаў. Улічваючы, што быў вялікі перапынак паміж трэніроўкамі, мы паказалі лепшы свой вынік. Наперадзе – актыўныя трэніроўкі і адточванне ўсіх элементаў каратэ. Асобна хачу сказаць вялікі дзякуй бацькам за падтрымку, у тым ліку фінансавую. Будзем змагацца за новыя перамогі.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота М. СУХАРЭНКІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о