Вясна выдалася сухой і цёплай, з моцным ветрам. Па гэтай прычыне ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” выдаў загад “Аб устанаўленні пажаранебяспечнага сезона-2019г.”

Не сакрэт, што асноўным віноўнікам лясных пажараў з’яўляецца чалавек. Яго нядбайнасць пры карыстанні ў лесе агнём у час працы і адпачынку прыводзіць да сумных наступстваў. Таму хочацца нагадаць тым, хто знаходзіцца ў лясных масівах, што забараняецца кідаць непатушаныя запалкі і акуркі, пакідаць прадметы са шкла, матэрыялы, якія прамочаны гаручымі вадкасцямі, маслам, паркаваць транспартныя сродкі па-за ўстаноўленымі месцамі.

Нельга разводзіць вогнішчы ў хвойных маладняках, пад кронамі дрэў, у месцах з падсохлай травой, на ўчастках пашкоджанага лесу, на тарфяніках.
Дзе б вы ні былі на адпачынку: у лесе, каля ракі, возера – захоўвайце чысціню і правілы пажарнай бяспекі.
Згодна з лясным кодэксам грамадзяне павінны захоўваць патрабаванні пажарнай бяспекі, а ў выпадку выяўлення ляснога пажару тэрмінова паведамляць у лясгас па тэлефоне 3-00-69 і аказваць садзеянне ў яго тушэнні.

За парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў лесе альбо на тарфяніку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, і штрафы, адзначу, “важкія”. Тое ж датычыць і забруджвання лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці, а таксама незаконнага выпальвання сухой расліннасці і травы на корані. Пра гэта гавораць артыкулы Кодэкса 15.29, 15.30 і 15.57. Штраф давядзецца заплаціць і за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о