Штогод у лесе губляецца шмат людзей. Заблукаць можа кожны, як у невядомым, так і ў добра вядомым лесе.

Нехта, паблукаўшы дзве-тры гадзіны, зарыентуецца і знойдзе дарогу сам, а вось іншых даводзіцца шукаць выратавальнікам, супрацоў-нікам міліцыі, работнікам лясной гаспадаркі. Дапамагаюць у пошуках і мясцовыя жыхары, валанцёры.
Часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем узнікаюць у людзей сталага ўзросту. У групе рызыкі і дзеці, таму падумайце, ці варта ўвогуле браць іх з сабой у лес?
Выратавальнікі раяць: калі вы заблукалі, першае правіла – не пані-каваць! Вам дапаможа мабільны тэлефон. Набярыце нумар службы выратавання (101 альбо 112) і паведаміце, з якога населенага пункта і раёна вы ўвайшлі ў лес, назавіце, што вы бачыце побач. Але нават калі ў лесе вы апынуліся без компаса, без тэлефона, то ўсё роўна супакойцеся. Па-першае, прыслухайцеся: шум машын, грукат сякеры, стрэлы, брэх сабак, галасы – усе гэтыя гукі могуць прывесці вас да людзей. Трымайцеся каля рэк і ручаёў, крочце паўз іх па цячэнні. Тут больш шансаў адшукаць сцежку, якая вядзе да населенага пункта.

Калі пачне цямнець, падумайце, дзе можна знайсці воду і развесці агонь, каб абараніць сябе ад холаду і арганізаваць начлег. Не выбірайцеся з лесу ў поцемках – лепш абсталюйце месца для начлегу. Для гэтага падойдзе яміна ад вывернутага з коранем дрэва. З галінак зрабіце прыстанішча накшталт шалаша і подсціл з падручных матэрыялаў. Паклапаціцеся, каб тыя, хто вас шукае, не прайшлі міма. Пакіньце на кустах альбо галінах дрэў кепку, ліст паперы, абламайце галіны, каб прыцягнуць увагу.
Добрую параду ў такой сітуацыі вам дасць дадатак “Дапамога побач”: ён падкажа, што рабіць і як зарыентавацца.

Інга ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о