10 лістапада ў памяшканні РАУС адбылася сустрэча з нагоды Дня шанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС.

Заўсёды ў страіЗ прамовай да прысутных звярнуўся начальнік Петрыкаўскага райаддзела міліцыі Аркадзій Ма-сійчук: “Гэта Дзень тых, хто ўсё жыццё прысвяціў высакароднай справе забеспячэння грамадскай бяспекі. У пярвічнай ветэранскай арганізацыі нашага райаддзела сёння налічваецца 72 чалавекі. Вы прайшлі свой шлях годна! Шчыра ўдзячныя за шматгадовую і адданую працу і вернае служэнне Радзіме”.
Кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі райаддзела Васілій Дашкевіч адзначыў: “Ад імя савета ветэранаў жадаю ўсім моцнага здароўя. Станоўча, што многія супрацоўнікі міліцыі пасля службы працягваюць свой працоўны шлях на карысць грамадства. А маладому пакаленню жадаем годна несці службу, захаваць і памножыць наш агульны вопыт”.

Пачалася цырымонія ўзнагароджання. Пасля атрымання грамат і падзяк, да начальніка Петрыкаўскага РАУС выйшлі маладыя супрацоўнікі, якім у прысутнасці іх паважаных калег былі прысвоены чарговыя спецыяльныя званні.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о