Каб любіць сваю прафесію, трэба найперш быць упэўненым у правільнасці зробленага выбару. Менавіта ўпэўненасць можна назваць першым пачуццём, якое ўзнікае пры сустрэчы з оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Сяргеей Абібкам.

За справу - з маладым запаламКрыху больш двух месяцаў таму малады спецыяліст аператыўна-вышуковай дзейнасці з дыпломам Магілёўскага інстытута МУС прыйшоў на працу. Навічком у калектыве яго назваць нельга, бо тут праходзіў практыку. Сюды ж быў накіраваны і на першае месца працы.
Яшчэ ў школе юнак вызначыўся з будучай прафесіяй. Дапамог у гэтым намеснік начальніка РАУС Аляксандр Блінец, паказаў будні праваахоўніка як яны ёсць — дапамога людзям у складаных сітуацыях.
— Маім настаўнікам у час праходжання практыкі і цяпер з’яўляецца старшы аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Сяргей Урбанчык, — расказаў малады спецыяліст. — Я ўдзячны яму за ўрокі прафесіі. Яго парады і настаўленні дапамагаюць мне пазбягаць памылак і недалікаў у працы над справамі. Адукацыя — гэта адно, а практычны вопыт — зусім іншае. Імкнуся адпавядаць званню, пасадзе і даверу калег.
За два месяцы працы ў арсенале Сяргея Васільевіча шэсць закончаных спраў. Найбольш цікавай і складанай ён лічыць праведзенае ім расследаванне па справе выкрадання грошай з дапамогай сеткі “ВКонтакте”. Упэўнены, што старт яго прафесійнага станаўлення быў удачным. Але галоўным лічыць вынік: спыніць махляроў, знайсці чалавека, даць людзям упэўненасць, што справядлівасць будзе ўсталявана.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о