У мінулую суботу на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбыліся раённыя спаборніцтвы па валейболе ў праграме XV раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і сельвыканкамаў раёна ў 2019 годзе. Удзел прынялі сем каманд: РАНС, Нацпарк “Прыпяцкі”, Капцэвіцкі сельсавет, КСУП “Капаткевічы, райжылкамгас, РАУС, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”. Судзейскай калегіяй былі абраны і ўзнагароджаны асабістымі прызамі (грашовымі прэміямі) у намінацыі “Лепшы ігрок” ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Аніскавец, Юрый Мажар і Юрый Грынько. Дырэктар ФСК “Ураджай” Юлія Шляга выказвае ўдзячнасць кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і старшыням сельвыканкамаў за нераўнадушша да спорту і актыўны ўдзел. А 13 кастрычніка на базе ДЮСШ адбудзецца міжраённы турнір па валейболе сярод жаночых каманд, прысвечаны Дню маці. Пачатак у 10 гадзін.

ЗА СПАРТАКІЯДАЙ – ВАЛЕЙБОЛ У ІМЯ МАТУЛЬ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о