Як мы паведамлялі ў мінулым нумары газеты, у раёне працягваецца агульнарэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”. Заслужаныя падарункі з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Берднік, а таксама Ганаровыя граматы ўжо атрымалі лепшыя аператары машыннага даення і жывёлаводы ААТ “Курыцічы” і “Агра-Слабада”, а таксама МТФ “Ражны” ААТ “Навасёлкі”.

 

За плённую працу – падарунакЖывёлавод МТФ “Заніўе” ААТ “Навасёлкі” Ганна Цагельнік

За плённую працу – падарунак

Аператар машыннага даення МТФ “Грабаў” Грэта Маргаран
(у першым радзе пасярэдзіне)

За плённую працу – падарунак

Жывёлавод МТФ “Сялюцічы” КСУП “Грабаў” Мікалай Красоўскі (другі злева)

Днямі чарговыя ўзнагароды атрымалі працаўнікі жывёлагадоўлі КСУП “Грабаў” і малочна-таварнай фермы “Заніўе” ААТ “Навасёлкі”.
Так, каторы раз лепшым аператарам машыннага даення МТФ “Грабаў” з’яўляецца Грэта Маргаран. Трэба адзначыць, што Грэта Аршанаўна з адказнасцю адносіцца да сваёй работы, пастаянна перажывае за надоі, не знаходзіць сабе месца, калі даручаная жывёла хварэе. Да чаго і прывучае калег.
На МТФ “Сялюцічы” лепшых прываг на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы летась дасягнуў жывёлавод Мікалай Красоўскі. Мікалай Юр’евіч пастаянна клапоціцца, каб у яго цялятак заўсёды былі кармы і вада.
Асобна хочацца сказаць пра жывёлавода МТФ “Заніўе” ААТ “Навасёлкі” Ганну Цагельнік. Пра Ганну Мікалаеўну мы не аднойчы пісалі ў нашай газеце. Яна вельмі працавітая жанчына і сапраўды з душой адносіцца да кожнага цялятка, што знаходзяцца ў яе на доглядзе. А іх у групе Ганны Мікалаеўны – больш 100. І з кожным яна, нібы з дзіцём. Як сцвярджае жанчына, яны таксама любяць пяшчоту і клопат.

Дзмітрый БЯЛЬКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о