IMG_9368_1

28 лютага Беларускаму ДТСААФ споўнілася 90 гадоў. Пра тое, як усё пачыналася і якія задачы пастаўлены на будучыню, мы прапануем вашай увазе ў гэтым матэрыяле.

Раённая арганізацыя ДТСААФ была створана ў 1966 годзе і першым кіраўніком яе быў Аляксандр Іваноў. Першапачаткова будынак таварыства знаходзіўся на вуліцы Ленінскай, а праз дзесяць гадоў на сродкі членскіх узносаў і латарэй была створана пабудова на сучасным месцы. Зараз тут знаходзіцца чатыры абсталяваныя класы і лабараторыя грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, што адпавядаюць патрабаванням арганізацыі навучальнага працэсу.

Таварыства мае аўтадром для навучання ваджэнню на легкавых аўтамабілях, ужо выдзелены зямельны ўчастак, каб абсталяваць такі і для грузавікоў.

Калектыў ДТСААФ невялікі, у раённай арганізацыі працуе 9 чалавек. З 2005 года ім кіруе Аляксандр Рудзько.

Праводзіцца арганізацыйная работа па прыцягненні ў рады ДТСААФ новых членаў. На сёння ў арганізацыі налічваецца 13 “пярвічак”, членамі таварыства з’яўляюцца 804 чалавекі.

Петрыкаўская райструктура ДТСААФ праводзіць спаборніцтвы сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі “Снежны снайпер”, мнагаборства “Абаронца Айчыны”, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту, на веданне ПДР, па майстэрстве кіравання аўтамабілем і іншыя. У лютым сёлета праходзіў месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і 90-годдзю стварэння ДТСААФ.

Усяго за паўстагоддзя ў Петрыкаўскай арганізацыйнай структуры ДТСААФ прайшлі падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павысілі сваю кваліфікацыю больш за 11 тысяч вадзіцеляў розных катэгорый.

Асноўным крытэрыем якасці паслуг лічыцца здача экзаменаў у ДАІ з першага разу. Сярод выхаванцаў нашай арганізацыі ДТСААФ гэты паказчык заўсёды на высокім ўзроўні. Па дадзеных ДАІ, не зафіксавана дарожна-транспартных здарэнняў па віне выпускнікоў таварыства са стажам да двух гадоў.

Дарэчы і кошт падрыхтоўкі вадзіцеляў аўтамабіля прымальны. Падрыхтоўка вадзіцеля катэгорыі “В” каштуе 692 рублі; перападрыхтоўка з катэгорыі “В” на “С” – 550 рублёў; з “С” на “Е” – 520; з “С” на “D”– 599 рублёў.

Хочацца і нам павіншаваць супрацоўнікаў ДТСААФ з юбілеем, пажадаць здароўя і дасягнення задуманага.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о