Ліпеньскае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло на мінулым тыдні.

На павестку дня былі вынесены пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-чэрвені 2021 года і вынікі выканання бюджэту Петрыкаўскага раёна за першае паўгоддзе 2021 года.
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандры Янчанкавай, па выніках работы ў студзені-чэрвені 2021 года склаліся наступныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: з 12 даведзеных мэтавых паказчыкаў і прагнозных заданняў, зацверджаных рашэннямі Гомельскага аблвыканкама забяспечана выкананне 8 паказчыкаў, не выкананы 4, адзін з якіх склаўся на ўзроўні вышэй за 100%.
Так, па выніках паўгоддзя, забяспечана выкананне тэмпу росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы, а таксама рост інвестыцый у асноўны капітал. Што да індэксу прамысловай вытворчасці, то ён склаў 110,6% пры заданні 102,0%. Таксама забяспечана зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) падведамных арганізацый.
Экспарт тавараў – паказчык, які па выніках 1 паўгоддзя быў невыкананы, аднак у другім паўгоддзі сфарміраваны на ўзроўні 132,8% пры заданні на студзень-чэрвень – 102,0%.
Цалкам выкананы паказчык па зноў створаных арганізацыях. У студзені-чэрвені 2021 года ў раёне створаны тры арганізацыі, 1– у вытворчай сферы.
У першым паўгоддзі бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 17,9 тысячы квадратных метраў жылых дамоў ці 53,2% ад гадавога задання (заданне на 2021 год – 33,7 тысячы квадратных метраў).
Што да паказчыкаў, над якімі варта папрацаваць больш адказна, то гэта, як зазначыла ў сваім выступленні Аляксандра Міхайлаўна, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту. За студзень-чэрвень 2021 году яны склалі 96,8% пры прагнозе – 108,6%. Свае пазіцыі варта падцягнуць і сельгаспрадпрыемствам – вытворцам прадукцыя сельскай гаспадаркі. На сённяшні дзень іх паказчык склаўся на ўзроўні 96,5% пры заданні 100,2%.
Рознічны тавараабарот за студзень-чэрвень склаўся на ўзроўні вышэй за 100% (101,1%) аднак даведзенае заданне (101,4%) таксама не выканана.
Па мэтавым паказчыку экспарту паслуг за студзень-май 2021 года мы маем 47,9%. На яго выкананне ў значнай ступені паў-плывала пандэмія каранавіруснай інфекцыі, з якой краіна сутыкнулася ў мінулым годзе. За мінулы год значна знізілася колькасць замежных турыстаў, якія і з’ўляюцца экспарцёрамі паслуг. Апошнім часам сітуацыя пачала мяняцца, аднак належным чынам нарошчваць абароты пакуль не атрымліваецца.
Старшынёй райвыканкама Аляксандрам Наўныкам, па выніках выступлення намесніка, дадзены даручэнні актывізаваць работу ва ўсіх гандлёвых кропках раёна па правядзенні дзён зніжак і распродажу тавараў. Таксама аддзелу эканомікі райвыканкама варта разгледзець пытанне па правядзенні сезонных кірмашоў ва ўсіх аграгарадках Петрыкаўшчыны. На кантролі застаецца і пытанне выканання ўсіх даведзеных мэтавых паказчыкаў і прагнозных заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о