Пасяджэння міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў прайшло на мінулым тыдні ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама.

З мэтай абароны інтарэсаў інвалідаў, павышэння якасці іх жыцця, стварэння і забеспячэння належных умоў для поўнага і раўнапраўнага ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства, у Петрыкаўскім раёне функцыянуе міжведамасны савет па праблемах людзей данай катэгорыі.
Міжведамасны савет арганізуе комплекснае рашэнне праблемных пытанняў, якія ўзнімаюцца інвалідамі, пражываючымі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна. Распрацаваны сумесны план дзеянняў па вырашэнні праблем папярэджання інваліднасці і забеспячэння правоў інвалідаў у раёне.

На чарговым пасяджэнні між-ведамаснага савета былі разгледжаны пытанні забеспячэння сістэмнага міжведамаснага ўзаемадзеяння арганізацый і структурных падраздзяленняў райвыканкама з медыка-рэабiлiтацыйнымi экспертнымі камісіямі па фарміраванні і вядзенні індывідуальных праграм рэабілітацыі інвалідаў, уладкавання аб’ектаў сацыяльнай значнасці элементамі даступнага асяроддзя для інвалідаў па зроку і слабавідушчых грамадзян, а таксама стварэння для людзей з інваліднасцю ўмоў для паўнавартаснага правядзення вольнага часу і адпачынку, турызму, актыўных заняткаў спортам, удзелу ў культурным жыцці.

У час пасяджэння савета выступаючымі неаднаразова пад-крэслівалася важнасць прыцягнення інвалідаў да ўдзелу ў культурных і спартыўна-масавых мерапрыемствах.
Да таго ж варта адзначыць, што праблемы інвалідаў і пытанні папярэджання інваліднасці знаходзяцца на асаблівым кантролі спецыялістаў упраўлення і кіраўніцтва раёна, штогод разглядаюцца на сесіі Савета дэпутатаў.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о