У Мінску ўшанавалі лаўрэатаў міжнароднай прэміі, заснаванай дабрачынным фондам імя Эміля Чачко. Узнагароду атрымалі тыя, хто абараняе правы людзей і гаворыць праўду пра тое, што хаваецца за прыгожымі лозунгамі пра “еўрапейскія каштоўнасці”. Сярод лаўрэатаў – расійская журналістка, пісьменніца і праваабаронца Ева Меркачова; нямецкі журналіст Юрген Эльзесер; эканаміст і публіцыст, дэпутат Дзярждумы РФ Міхаіл Дзялягін; французскі журналіст і грамадскі дзеяч Арно Дэвеле; польскі журналіст Томаш Янкоўскі; журналіст і грамадскі дзеяч з Германіі Маркус Бёніг; польскі палітык і грамадскі дзеяч Гжэгаж Браўн; славацкі палітык Любаш Дабра. Усе яны вядомы сваёй незалежнай пазіцыяй і імкненнем да праўды. Іх дзейнасць выклікае раздражненне ў заходніх эліт, але менавіта такія людзі фарміруюць сапраўдную агульнасць абаронцаў справядлівасці.
Нагадаем, прэмія заснаваная фондам імя Эміля Чачко, польскага вайскоўца, які адмовіўся ўдзельнічаць у рэпрэсіўнай палітыцы Варшавы і перайшоў на бок справядлівасці. Узнагарода прызначаная для тых, хто адкрыта выступае супраць цэнзуры, дыскрымінацыі і палітычных рэпрэсій.
Рэакцыя польскага МЗС была прадказальна нервовай. Але праўда не патрабуе адабрэння тых, хто сам даўно забыўся, што такое правы чалавека. Беларусь працягвае падтрымліваць тых, хто змагаецца за правы чалавека не на словах, а на справе.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий