19 лістапада ў адным з раёнаў вобласці загінула трохмесячнае дзіця. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка ад механічнай асфіксіі пры закрыцці дыхальных шляхоў. Назначана судова-медыцынская экспертыза.

За 9 месяцаў сёлета ў нашым раёне зарэгістравана адна смерць непаўналетняга і 140 выпадкаў дзіцячых амбулаторных траўмаў. Такую інфармацыю паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька. Пераважна дзеці пакутуюць ад траўм канечнасцяў – тры з чатырох выпадкаў. Кожны дзясяты выпадак звязаны з іншароднымі целамі, якія дзеці засоўваюць праз нос ці рот. 80% траўм атрыманы менавіта ў быце і толькі 6% – на вуліцы.

За лістапад месяц у прыёмны пакой ЦРБ паступіла 5 дзяцей з траўмамі. Прычым 4 з іх – апёкі. Высвятленне прычын здарэння ў дазволіла зрабіць вывады, што дзеці пацярпелі ад банальнага недагляду бацькоў, бо ўзрост гэтых дзяцей – ад паўгода да двух гадоў. У адным з выпадкаў дзіця абярнула гарачы чыгунок, які стаяў на падлозе, у двух выпадках малыя дзеці вылівалі на сябе кіпень з чайнікаў і яшчэ адзін двухгадовы хлопчык адкрыў кран бойлера з гарачай вадой. Зафіксаваны і выпадак доступу двухгадовага дзіцяці да небяспечных вадкасцяў. Хлопчык адкрыў халадзільнік і ўзяў з дзверцы бутэльку з воцатам, паспрабаваў выпіць.

– Недастатковы нагляд за дзіцям, адсутнасць парадку ў арганізацыі дамашняй гаспадаркі становяцца прычынай таго, што пакутуюць дзеці, – пазначыла Наталля Ходзька. – Як правіла, узроставы пік траўміравання дзяцей прыходзіцца на дашкольны ці дасадкоўскі перыяд, калі дзеці многа часу праводзяць не ў спецыяльна арганізаваным для іх асяроддзі, а ў быце. Пры гэтым не маюць пэўных навыкаў бяспечных паводзінаў у сілу ўзросту ці не атрымання такой інфармацыі ад бацькоў. Менавіта бацькі нясуць адказнасць за стварэнне бяспечных умоў для свайго дзіцяці і навучанне яго элементарным правілам: на кухні гуляць нельга, рэчы дарослых браць забаронена, уключаць прыборы можа толькі папа ці мама, піць можна толькі тое, што яны даюць, і многае іншае. Бацькі таксама павінны памятаць пра адказнасць па артыкуле 159 Крымінальнага кодэкса “Пакіданне ў нябяспецы”. Ні арышт, ні пазбаўленне волі не стануць збавеннем ад той асабістай віны, якая ляжа на чалавека за трагедыю з дзіцям.
Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о