З 18 па 24 мая ў Беларусі праходзіць акцыя “Чысты вадаём”. Праводзіцца яна штогод, пачынаючы з 2014 года. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый прыводзяць у парадак берагі вадаёмаў.

– У першую чаргу акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе, – паведаміў Андрэй Зубар, кіраўнік раённага БТПР. – На жаль, пасля адпачынку нашых грамадзян застаецца вельмі шмат смецця. Усё гэта наносіць непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю і самому чалавеку.

Днямі супрацоўнікі ТВВад прывялі ў парадак бераг затокі “Бычок”. Чыстка дна вадаёмаў работнікамі выратавальнай станцыі праводзіцца сёлета ўжо не першы раз.
– Так, смецця становіцца меней, але яно ўсё яшчэ ёсць, – адзначыў начальнік выратавальнай станцыі Андрэй Галіцкі. Таму пасля праведзеных работ на развітанне вадалазы нагадалі пра неабходнасць падтрымання чысціні ў месцах агульнага карыстання і адпачынку.

Пасля кожнага пагружэння вадалазаў смеццевая куча на беразе прырастала новымі “экспанатамі” людской “гаспадарчай дзейнасці”. За паўгадзіны работы вадалазаў такіх сабралася нямала.

Акцыя працягваецца. Кожны жадаючы можа далучыцца да агульнай справы, якая ўсім на карысць.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о