Агонь не даруе безадказнасці, халатнасці і бестурботнасці. Увесну традыцыйна павялічваецца колькасць пажараў, звязаных з выпальваннем сухой травы і хмызнякоў, спальваннем смецця.

У сухое надвор’е агонь хутка распаўсюджваецца, што прыводзіць да знішчэння жылых будынкаў, гаспадарчых пабудоў, траўміравання і гібелі людзей. Нярэдка ахвярамі травяных пажараў становяцца пенсіянеры. Падзеі, як правіла, развіваюцца па аднолькавым сцэнарыі. Пры навядзенні парадку на прысядзібных участках людзі з дапамогай агню пазбаўляюцца ад леташняга смецця і сухой травы. Моцнае задымленне, немач пажылых людзей, парывы ветра – усе гэтыя складальнікі прыводзяць да трагедыі.

РАНС нагадвае, што на прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае распальванне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы (мангалы, грыль) толькі калі прыняты меры па нераспаўсюджанні гарэння за межы пляцоўкі. Трэба пастаянна сачыць за працэсам гарэння і трымаць побач сродкі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка). Пасля падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.

Вогнішчы трэба размяшчаць на адлегласці не меней 10 метраў ад будынкаў, 20 метраў – ад лясных масіваў, 30 метраў – ад сцірт сена і саломы.

Мангалы і грылі бяспечна размясціць не бліжэй 4 метраў ад будынкаў.

Лясгас нагадвае, што незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, іржышча і пажніўных рэшткаў цягне накладанне штрафу ў памерыад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Парушэнні пажарных патрабаванняў на тарфяніках і ў лесе могуць прывесці да папярэджання ці штрафу да 25 базавых велічынь.

Калі вы заўважылі пажар у лесе, тэлефануйце ў пажарную службу або па нумарах лясгасу: 3-01-34, 3-00-69.

vigig10_0x0 mai_vigig1_0x0 vigig9_0x0

С. КАРАСЁВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о