У суботу, 20 студзеня, у абласным цэнтры адбыўся ўрачысты сход з нагоды 80-годдзя ўтварэння Гомельскай вобласці. У канцэртнай зале Абласнога цэнтра культуры сабралося шмат гасцей, сярод якіх былі дэлегацый раёнаў, ганаровыя грамадзяне вобласці, госці з суседніх рэгіёнаў, у тым ліку з Бранскай і Чарнігаўскай абласцей, ветэраны вайны і працы.

IMG_3972_2 IMG_3926_2

IMG_3994_2

IMG_4143_2 IMG_4099_2 IMG_5599_2

Урачыстай прамовай сустрэчу пачаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік, які засяродзіў увагу на галоўных аспектах гісторыі і сучаснага жыцця вобласці. Ён зазначыў, што рэгіён быў і застаецца прамысловым і грамадска-культурным цэнтрам рэспублікі. Вобласць з’яўляецца піянерам у шматлікіх галінах здабываючай і апрацоўчай прамысловасці, а некаторыя суб’екты вытворчасці з’яўляюцца ўнікальнымі для беларускай эканомікі.

Да віншаванняў далучыўся і прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, які ўручыў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адрасаваную жыхарам Гомельшчыны. Не абышлося і без грашовай прэміі, якія пойдзе на будаўніцтва блоку басейнаў у  Ветцы. Акрамя гэтага, лепшым працаўнікам вобласці былі ўручаны ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі прэм’ер-міністра, ганаровыя граматы аблвыканкама. Свае ўзнагароды атрымалі дзясяткі чалавек, сярод якіх і ўраджэнец Ляскавіч, намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза.

З юбілейнай датай прысутных павіншаваў таксама намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў Пірштук, адзначыўшы Гомельшчыну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу і перадаўшы ўзнагароду кіраўніку вобласці Уладзіміру Дворніку.

Своеасаблівай развязкай урачыстасці стаў канцэрт. Артысты Гомеля і вобласці падаравалі гледачам свае творчыя падарункі. На сцэне здзіўлялі і радавалі гасцей у тым ліку ўдзельнікі ўзорнага ансамбля “Экшэн” з Петрыкава.

IMG_5008_2 IMG_5000_2 IMG_4982_2 IMG_4845_2 IMG_4769_2 IMG_4643_2 IMG_4459_2 IMG_4355_2 IMG_4313_2 IMG_4207_2

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о