IMG_7630Тамара Міцура, загадчыца Конкавіцкага сельскага Дома народнай творчасці:

– У мяне тры дачкі і чатыры ўнукі. Таму жыццёвы вопыт дазваляе правільна вызначыць, што з нашых “добрых” імкненняў можа прынесці шкоду дзіцяці.

Нядаўна такая непрыемнасць здарылася ў нашай сям’і. Унука напаткала першае каханне, дзяўчынка адказала ўзаемнасцю. Але ён, як здалося некаторым, прыйшоўся ёй “не да двара”. Дзеці вельмі пакутавалі ад умяшання ў іх справы дарослых, нават выказвалі пагрозы  самагубства. Цяпер, здаецца, іх пакінулі ў спакоі.

Многа гадоў назад, ідучы позна вечарам пасля праведзенай дыскатэкі, стала сведкам бойкі. Білі падлетка. Я стала крычаць, частка нападаючых уцякла, а ад тых, каго не палохалі мае пагрозы і крыкі, давялося закрыць дзіця ўласным целам. Гэта – жорсткасць зграі.

Ігар РУСАК, старшыня Чалюшчавіцкага сельскага Савета дэпутатаў:IMG_4256_1

– Выявіць насілле ў адносінах дзяцей у сям’і дастаткова складана. Такія факты маюць месца пераважна ў нядобранадзейных сем’ях, дзе бацькі або нехта з іх злоўжываюць алкаголем. Даказаць гэта і прыцягнуць вінаватых да адказнасці практычна немагчыма. Толькі даводзіцца назіраць, як дзеці, пераймаючы паводзіны бацькоў, пераносяць агрэсію на сваіх аднагодкаў, меншых дзяцей, нават жывёл.

Ды і насілле можа быць розным. Нядаўні выпадак у адной з вёсак сельскага Савета. Быў сігнал ад людзей, што ў адной сям’і ёсць праблемы. Сын вучыцца ў каледжы, а маці не забяспечвае яго фінансава, яго пенсію па страце кармільца (у падлетка памёр бацька) траціціь на ўласныя патрэбы. Я пагутарыў з хлапчуком. Той усё адмаўляў, гаварыў, што маці грошы дае, прадукты з сабою на вучобу – таксама. У свае праблемы чужых не пусцілі.

Qvhe83AkMRYВольга КІВАТЫЦКАЯ, маці дзвюх дачок:

– Няма дакладнага рэцэпта, як трэба выхоўваць дзіця, бо няма і аднолькавых характараў, абставін. Дзяцей, у першую чаргу, трэба любіць, паважаць. Пагрозы і тым больш прыкладанне рукі толькі парушаюць псіхіку дзіцяці, прыніжаюць яго самаўпэўненасць, робяць дзіця замкнёным. Назіраючы за некаторымі сем’ямі, мне здаецца, што прычынай насілля над дзецьмі становіцца неўладкаванасць жанчыны ў асабістым жыцці. А зрываюцца на ўласных дзецях, якія чакаюць ад іх пяшчоты, клопату, любові.

Валянціна НЕКРАШЭВІЧ, настаўніца Бабуніцкай школы:Изображение 286

–  Мне некалькі разоў даводзілася сустракацца з сітуацыямі, калі дзеці канфліктавалі паміж сабой, групай абраўшы слабейшага. У такой сітуацыі яны не разумеюць, што прыніжаюць “не такога”. Ва ўсіх выпадках даводзілася ўмешвацца, гутарыць, але, на жаль, не заўсёды гэта мела патрэбны вынік.

Ёсць пэўная частка дзяцей, якія вельмі хвалююцца за адзнакі, просяць пераздаць, перапісаць, дадаткова адказаць па тэме. Амаль у кожным выпадку – гэта ўласнае жаданне дзіцяці добра вучыцца. Магчыма, у некаторых – боязь пакарання бацькамі, але  формай насілля наўрад ці можна гэта назваць.

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о