З увагай да кожнай сям’і

Напярэдадні новага навучальнага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч наведала наш раён, каб сумясціць асабісты прыём грамадзян з удзелам у рэспубліканскай акцыі “Збяром партфель першакласніку”.
Ірына Кралевіч наведала шматдзетную сям’ю Андрук, каб уручыць партфелі са школьнымі прыладамі двум будучым першакласнікам. Таксама падарунак атрымала і дзіця-інвалід, што выхоўваецца ў гэтай сям’і. Дэпутат пацікавілася пытаннямі, якія хвалююць бацькоў, праблемамі, з якімі ім даводзіцца сутыкацца, выхоўваючы трайнят.
Далей Ірына Кралевіч правяла прыём грамадзян. Адным з тых, хто запісаўся да дэпутата ў гэты дзень, быў Васіль Жукоўскі з Чалюшчавіч. Яму Ірына Мікалаеўна дапамагала вырашыць праблемнае пытанне з былым працадаўцам. І ў гэты дзень мужчына прыехаў, каб асабіста выказаць ёй словы ўдзячнасці за дапамогу.
Ірына Кралевіч у час сваіх візітаў абавязкова цікавіцца ходам вырашэння пытанняў па зваротах, якія былі ёй адрасаваны раней жыхарамі раёна. І на гэты раз яна высветліва шэраг момантаў у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А таксама перадала старшыні райвыканкама Аляксандру Наўныку прапановы, атрыманыя ад выбаршчыкаў у час сустрэч.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о