izobrazhenie-111 izobrazhenie-011 izobrazhenie-020

Працягам святкавання Дня маці стала канцэртная праграма, якая сабрала ў глядзельнай зале раённага Дома культуры віноўніц свята. Жанчыны, многія з якіх да таго ж — бабулі і маці маленькіх артыстаў, напоўнілі залу цеплынёй і спагадай, увагай і ўдзячнасцю да выканаўцаў канцэртных нумароў.
Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Сенька павіншавалі ўсіх прысутных з дваццатым юбілейным днём ушанавання іх непамерна важнай місіі – быць матулямі. Выказалі словы ўдзячнасці і віншаванняў.
Музычныя, танцавальныя і вакальныя нумары жанчынам падарылі навуцэнцы дашкольных устаноў горада, гімназіі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, танцоры і самадзейныя артысты раённага Дома культуры і музыканты-прафесіяналы. Шчымлівасці і замілавання дадавала відэапрэзентацыя, напоўненая цёплымі і лагоднымі словамі любові да маці.
Выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці падрыхтавалі для наведвальнікаў свята майстры Дома рамёстваў, а цікавыя кніжныя прапановы – супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о