1

13 снежня начальнік філіяла № 300 Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Аляксандр Архіпенка з нагоды юбілею (банк адзначыў сёлета 95-годдзе) правёў з жыхарамі нашага раёна прамую лінію. У час сустрэчы з журналістам раёнкі Аляксандр Іванавіч падзяліўся поспехамі банка і перспектывамі яго развіцця.

– Сфера дзейнасці нашага банка за досыць доўгі перыяд значна павялічылася. Мы дараслі да найбуйнейшай крэдытна-фінансавай установы краіны. Сталі надзейным партнёрам для многіх арганізацый і прадпрыемстваў. Заклад поспеху – якаснае і комплекснае, доўгатэрміновае абслугоўванне.

Для тых, хто праводзіць мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, плануе будаўніцтва, развівае свой бізнес, набывае тэхналогію за мяжой, “Беларусбанк” заўсёды гатовы аказаць крэдытную падтрымку.

Таксама мы дапамагаем рэалізоўваць значныя эканамічныя праекты ў краіне. Напрыклад, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод пры фінансавай падтрымцы банка зараз рэалізуе інвестыцыйны праект – будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў.  Ажыццявіўшы гэты праект, прадпрыемства зможа давесці глыбіню перапрацоўкі нафты да ўзроўню лепшых заводаў Еўропы.

Наш банк пастаянна рэагуе на патрэбы кліентаў, распрацоўвае новыя прадукты і паслугі. За апошнія пяць гадоў у рамках дзяржпраграм па будаўніцтве жылля крэдытам скарысталася больш за 20 тысяч грамадзян, палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 19 тысяч сем’яў, уведзена ў эксплуатацыю 1277 тысяч квадратных метраў жылля.

40% ад усіх банкаўскіх плацёжных карт вобласці зарэгістравана менавіта намі.

Першы ў вобласці банкамат для людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку быў усталяваны ў Гомелі. Плануем пашырыць сетку такіх аўтаматаў.

95 гадоў – гэта важная для нас дата. Мы настроены на развіццё дзеля дабрабыту нашых грамадзян і на карысць краіны.

Запісала  Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о