1 верасня ў раёне прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года і Дню ведаў.

Першае верасня. Гэты дзень значны як для дзяцей, так і для іх настаўнікаў і бацькоў,  з гэтага дня пачынаецца дарога ў захапляльны свет ведаў. Якіх бы вышыняў не дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца ў школе.

У 9 гадзін святочна прыбраныя, з кветкамі ў руках і вывучанымі вершамі вучні выстраіліся на ўнутраным двары школы № 1 горада Петрыкава. Са словамі прывітання выступілі выканаўца абавязкаў дырэктара  Галіна Казак, а таксама госці, сярод якіх была начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Насеня і старшыня прафкама лясгаса Міхаіл Герасіменка. Яны павіншавалі школьнікаў з Днём ведаў і пажадалі плённай вучобы, добрых вынікаў і здароўя. Тых, хто ўпершыню сядзе за парту, павіншавалі падарункамі.

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі,  наперадзе ў вас новы навучальны год. Няхай ён будзе напоўнены не толькі клопатамі, але і радасцю пазнання свету, знамянальнымі адкрыццямі, набыццём верных сяброў.

Паважаныя педагогі! Ваша праца вельмі важная, ганаровая і высакародная. Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за высокі прафесіяналізм, вернасць прызванню і любоў да вучняў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

1 IMG_6960 IMG_6966 IMG_7029

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о