Не парушаючы шматгадовай навагодняй традыцыі, напярэдадні свята мы сустрэліся з кіраўнікамі розных структурных падраздзяленняў раёна, каб даведацца, якім для іх калектываў быў год, што вось-вось стане гісторыяй, і чаго яны чакаюць ад надыходзячага 2021-га.

З Новым годам, з новым шчасцем!Мікалай КАРАБЕЦ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:
– Прафесія выратавальніка з’яўляецца адной з небяспечных і самых складаных прафесій, абумоўленых працай у экстрэмальных сітуацыях і небяспечных умовах. У 2020 годзе выратавальнікам Петрыкаўскага РАНС давялося працаваць ва ўмовах пандэміі, што стала для нас сапраўдным выпрабаваннем, бо кожны работнік з’яўляецца неад’емнай часткай згуртаванага звяна, для якога галоўная задача – аказанне дапамогі людзям пры пагрозе іх жыццю і здароўю. І клопат пра ўласнае здароўе, здароўе родных і блізкіх – неад’емная ўмова, каб прафесійнае згуртаванае звяно не парушылася.
Значным момантам 2020 года для Петрыкаўскага РАНС, а таксама жыхароў Петрыкаўшчыны, стала адкрыццё ў райцэнтры новай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Для аператыўнай ліквідацыі надзвычайных сітуацый яна была абсталявана новай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, сучасным пажарна-тэхнічным абсталяваннем. Была абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база. Так, на ўзбраенне петрыкаўскіх выратавальнікаў паступіла пажарная аўталесвіца, прызначаная для правядзення аварыйна-выратавальных работ на вышыні. Усё гэта зробіць нашу работу яшчэ больш якаснай і выніковай.
Напярэдадні навагодніх святаў не магу не нагадаць пра бяспеку пры ўсталяванні навагодняй елкі, выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, а таксама гірлянд і ілюмінацыі. Беражыце сябе і сваю маёмасць ад надзвычайных сітуацый! Няхай надыходзячы год стане мірным, паспяховым і шчаслівым для кожнага з нас!

З Новым годам, з новым шчасцем!Вольга СЕМІКОПЕНКА, галоўны ўрач УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”:
– Год адыходзячы для ўсёй сістэмы аховы здароўя выдаўся надзвычай складаным. Пандэмія стала для нас, медыкаў, сапраўдным выпрабаваннем на прафесіяналізм, калектывізм, моц і трываласць. Аднак, прыемна адзначыць, што ў такі складаны час мы адчувалі падтрымку на ўсіх узроўнях: пачынаючы ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і заканчваючы жыхарамі раёна. Мы падключылі дадатковыя кропкі доступу кіслароду, што дазволіла нам забяспечыць у поўнай меры лячэнне пацыентаў хворых на COVID-19. Не магу не згадаць пра матэрыяльную дапамогу і маральную падтрымку, якую нам аказвалі установы, арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
Ва ўмовах недахопу кадраў, работа аддзяленняў ЦРБ была арганізавана такім чынам, каб забяспечыць паўнавартаснае лячэнне ўсіх хворых. У сувязі з гэтым, асобныя словы падзякі хочацца сказаць свайму калектыву. Няхай будуць вырашаны самыя цяжкія праблемы і спраўдзяцца лепшыя надзеі і самыя смелыя мары і спадзяванні.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, цёплага і ўтульнага хатняга ачага, шчаслівых усмешак ад кожнага пражытага дня.

З Новым годам, з новым шчасцем!Юрый АПАНОВІЧ, дырэктар Петрыкаўскага лясгаса:
– Так, год 2020 простым не назавеш. Аднак, нягледзячы ні на што, для Петрыкаўскага лясгаса ён склаўся нядрэнна. Усе прагнозныя паказчыкі развіцця лясгаса выкананы. Правялі істотнае абнаўленне аўтапарка: былі набыты трактары, аўтамабілі і матацыклы. Але самым галоўным паказчыкам добрага функцыянавання прадпрыемства з’яўляецца дабрабыт кожнага яго работніка, і сёння кіраўніцтва робіць усё магчымае для выканання гэтай задачы. Падводзячы вынікі года, хочацца адзначыць, што стабільная работа лясгаса, у тым ліку ўсіх яго структурных падраздзяленняў, далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё – гэта асноўныя мэты і задачы, якія стаяць перад калектывам на наступны год. Напярэдадні навагодніх святаў хочацца пажадаць усім моцнага здароўя! Добрых святаў і радасных эмоцый, навагодніх цудаў і шчасця, а таксама бясконцай дабрыні душы! Няхай Новы год прынясе здзяйсненне самай запаветнай мары! Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям, паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!

З Новым годам, з новым шчасцем!Таццяна ЖУКАВЕЦ, начальнік аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама:
– 2020 год мы праводзім з адчуваннем супярэчлівым: з аднаго боку спорт у раёне жыве і развіваецца, намі выкананы даведзеныя паказчыкі, аднак з турызмам сёлета ў нас не ўсё атрымалася. Санэпідрэжым не дазволіў даехаць да нас турыстам-замежнікам і таму гэты паказчык нашай работы застаўся недавыкананы. У той жа час спецыялісты аддзела прыклалі шэраг намаганняў па папулярызацыі мясцовага турызму сярод насельніцтва раёна, вобласці і рэспублікі. Лічым, што нам ёсць чым ганарыцца і захапляцца. У гэтым накірунку праца будзе працягнута і ў 2021 годзе. Парадавала ў мінулым годзе актыўнасць жыхароў Петрыкаўшчыны, якую яны праявілі пры наведванні нашых спартыўных аб’ектаў і мерапрыемстваў, у тым ліку і анлайн. Здаровы лад жыцця і актыўныя заняткі спортам – гэта наша прафілактыка каранавіруса. Спадзяёмся, што надыходзячы год памножыць усё лепшае, што было напрацавана сёлета і дасць старт новым перамогам, рэкордам, праектам.
І няхай адыходзячы год выдаўся вельмі няпростым, але праблемы і клопаты, якія ён прынёс, не ў стане парушыць тую атмасферу дабрыні і клопату, якая нас аб’ядноўвае. Калегам, ветэранам фі-зічнай культуры і спорту, а таксама ўсім жыхарам Петрыкаўшчыны жадаю, каб Новы год прынёс у нашы сем’і і калектывы мір, згоду, стабільнасць, асабістае шчасце і, самае галоўнае, моцнае здароўе.

З Новым годам, з новым шчасцем!Святлана БЛІНЕЦ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі6
– 2020 год запомніцца нам не толькі тымі выпрабаваннямі, што прынёс каранавірус, але і тымі магчымасцямі, якія перад намі ў сувязі з гэтым адкрыліся. Анлайн-конкурсы, марафоны, дыстанцыйныя курсы і вебінары – гэта сапраўднае адкрыццё і знаходка для ўстаноў культуры ў перыяд абмежаванняў на правядзенне масавых забаўляльных і інфармацыйных мерапрыемстваў.

Пандэмія стала штуршком для актывізацыі і папулярызацыі нашай дзейнасці ў сацыяльных сетках. Радуе, што мы не згубілі свайго чытача і гледача. Так, многія традыцыйныя мерапрыемствы давялося адмяніць, аднак годная замена знойдзена: фота- і відэафлэшмобы, тэматычныя відэаролікі, дыстанцыйныя канцэртныя праграмы і спектаклі сёння надзвычай запатрабаваны ў нашых падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Сёлета навагоднія святы стануць у поўнай меры сямейнай урачыстасцю. Мы падтрымліваем прапанову Міністэрства аховы здароўя і адмяняем усе масавыя мерапрыемствы ў навагоднюю ноч.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, установамі культуры выкананы ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Новы год мы сустракаем з надзеяй на лепшае.
Няхай жа Новы год спадарожнічае далейшым поспехам і дасягненням, прынясе радасць, паразуменне, згоду і каханне. Моцнага здароўя, стабільнасці, міру і згоды ўсім жыхарам Петрыкаўшчыны.

Запісала Галіна Казак.
Фота аўтара і Арцёма Гусева.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о