У Рэспубліцы Беларусь створана і дзейнічае дзяржаўная сістэма ўліку ваеннаабавязаных грамадзян, якія састаяць на воінскім уліку. Улік вядзецца ў мясцовых органах улады, на прадпрыемствах, у ваенных камісарыятах.

Падтрыманне інфармацыі пра ваеннаабавязаных у актуальным стане (сямейны стан, дамашні адрас, стан здароўя і іншыя дадзеныя) прадугледжана шляхам вывучэння дакументаў альбо выклікам у аддзел кадраў па месцы працы, у мясцовы выканаўчы орган улады, ваенны камісарыят па месцы жыхарства. Спосабы выкліку розныя: па тэлефоне, павесткай, праз кадравы орган прадпрыемства. Дадзеная работа вядзецца планава, пастаянна на працягу каляндарнага года.

У цяперашні час з мэтай выканання даручэння Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі мерапрыемствы па ўдакладненні ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных праводзяцца пераважна шляхам выкліку іх для асабістых зносін. Ваеннаабавязаны прыбывае ў аддзел кадраў па месцы працы, у мясцовы выканаўчы орган улады, ваенны камісарыят па месцы жыхарства, дзе шляхам гутаркі і ўдакладняюцца яго дадзеныя. Работа па ўдакладненні неабходнай інфармацыі будзе праводзіцца да канца каляндарнага года.

Адметная рыса мерапрыемства гэтага года – адначасовы выклік большай чым звычайна колькасці ваеннаабавязаных. Гэта робіцца для выканання да канца бягучага года даручэння Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі.
Нагоды для хвалявання няма. Фейкавая інфармацыя, якая распаўсюджваецца на інтэрнэт-рэсурсах пра мабілізацыю ў рэспубліцы, не мае падстаў. Ваеннаабавязаныя пасля ўдакладнення ўліковых дадзеных убываюць да месца пражывання (работы). Мерапрыемствы мабілізацыі ў рэспубліцы не праводзяцца.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о