Вось і наступіла каляндарная зіма – радасная пара для кожнага дзіцяці незалежна ад узросту. Не важна колькі вам гадоў – 7 альбо 15! Наперадзе Новы год і Ражство, а значыць зімовыя канікулы – любімы час года, калі можна пракаціцца на лыжах, каньках і сноўбордах. Марозы і снег яшчэ абавязкова будуць для забаў.

Усё гэта весела, але здараюцца шматлікія траўмы: пераломы, вывіхі, абмаражэнні рознай ступені. Каб бяспечна правесці любімае свята і канікулы, трэба выконваць няхітрыя правілы.

Статыстыка сведчыць, што асноўнай прычынай траўматызму зімой з’яўляецца спешка і няўважлівасць. Многія папросту не заўважаюць лёду, які прыкрыты снегам, у выніку чаго падаюць і траўміруюцца. Дзеці, збіваючы адзін аднаго, коцяцца з горкі. Звычайна атрымліваюць удары. Таму не спяшайцеся, уважліва глядзіце пад ногі, не штурхайце адзін аднаго на лёдзе.

Пераломы канечнасцяў атрымліваюць пацярпелыя, падаючы і інстыктыўна выстаўляючы ўперад руку, навальваючыся на яе ўсёй вагой цела. Аналагічна ламаецца нага ў галёнцы. Такім чынам, не выстаўляйце рукі пры падзенні, выбірайце абутак па надвор’і.

Дзяцей цягне і на вадаёмы, што не заўсёды бяспечна. Як след, вадаёмы замярзаюць нераўнамерна, часткамі: спачатку каля берага, затым на мелкаводдзі, а пазней у сярэдзіне. На сажалках, азёрах лёд з’яўляецца раней, чым на рэках, дзе цячэнне затрымлівае лёдаўтварэнне. На адным і тым жа вадаёме можна сустрэць чаргаванне льдоў, якія пры аднолькавай тоўшчы валодаюць рознай трываласцю, і, адпаведна, грузападымальнасцю. Таму не выходзьце на лёд пры яго тоўшчы менш 7 сантыметраў, не падыходзьце да няпоўнасцю замерзлага вадаёму. Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак пры дрэннай бачнасці.

Пры пераходзе праз раку альбо вадаём неабходна карыстацца пера-правамі, дзе бяспечны маршрут пераходу абазначаны спецыяльнымі ўказальнікамі. Пры вымушаным пераходзе бяспечней за ўсё прытрымлівацца сцежак, па якіх хадзілі людзі, альбо ісці па пракладзенай лыжні. Нельга правяраць трываласць лёду ўдарам нагі, бо ён праламаецца і вы апынецеся ў вадзе.

Самае галоўнае, пра што трэба нагадаць напярэдадні навагодніх святаў – гэта выкарыстанне піратэхнічных вырабаў (петард і феерверкаў). Забараняецца набываць неліцэнзійныя вырабы, бо гэта можа прывесці да траўм і апёкаў.

Вось яшчэ некалькі парад: не упрыгожвайце ёлку ігрушкамі з пластыка і тканіны, не абкладвайце ёлку ватай, асвятляйце зялёную прыгажуню электрагірляндамі завадской вытворчасці і ні ў якім разе не стаўце на ёлку свечкі. Памятайце, што адкрыты агонь заўсёды небяспечны, таму бенгальскія агні, свечы, хлапушкі трымайце далей ад гаручых матэрыялаў. Запускаць салюты, феерверкі дазволена толькі дарослым. Не рамантуйце і не выкарыстоўваце паўторна піратэхніку, якая не спрацавала. Катэгарычна забараняецца прымяняць самаробныя піратэхнічныя ўстройствы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о