1 2

Днямі ў Мазыры прайшоў абласны этап конкурсу “Аўтасеньярыта”, дзе гонар Петрыкаўшчыны бараніла Юлія Туравец. Чытачам раёнкі дзяўчына ўжо добра вядомая па папярэдніх публікацыях – Юлія станавілася пераможцай конкурсу “Аўталедзі” сёлета і летась.

Усяго ў аўтасправе спрабавалі свае сілы 9 удзельніц. Прадстаўніц прыгожай паловы чакаў цэлы шэраг выпрабаванняў: прапанаваць творчую візітку “Я і мой аўтамабіль”, адказаць на 10 тэарэтычных пытанняў па правілах дарожнага руху, выканаць практыкаванні па кіраванні аўто, прадэманстраваць веды ўстройства аўтамабіля, замацаваць на хуткасць і правільнасць дзіцячае крэсла і прадставіць на суд журы свой па-мастацку ўпрыгожаны транспартны сродак.

У выніку наша зямлячка перамагла ў намінацыі “Аўтахуткасць”, паказаўшы лепшы вынік у кіраванні аўтамабілем. Што тычыцца агульнага заліку – Юлія заняла трэцюю прыступку  аўтап’едэстала.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота з інтэрнэту.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о