Трэці год на Петрыкаўшчыне па ініцыятыве раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў у Навасёлкаўскай бальніцы сястрынскага догляду праходзіць дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Дня пажылых людзей.

З клопатам пра людзей

Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Петрыкаўскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства Людміла Аскерка і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі з абмежаванай адказнасцю “Рубіконгандль” Святлана Жудро наведалі ўстанову аховы здароўя.
Не застаўся ў баку  ад удзелу ў мерапрыемстве і дырэктар “Рубікона” Уладзімір Фурман. Кулінарныя вырабы, прысмакі былі паднесены пастаяльцам, як маленькі прэзент да свята.
Прыемны падарунак для людзей падрыхтавалі артысты філіяла “Навасёлкаўскі СДК”.
Ад імя пастаяльцаў словы ўдзячнасці за клопат выказала Ева Дубіна.
– Як добра і правільна, што пры неабходнасці на старасці год ёсць установы, куды можна прыехаць і адчуваць утульнасць, дабрыню  людзей, – адзначыла Ева Мінічна.  – Дзякуем дзяржаве,  нашым медыкам і ўсім, хто праяўляе клопат пра нас, людзей сталага ўзросту.
Віншавала і гаварыла словы падтрымкі віноўнікам урачыстасці і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
– Прафсаюзы цвёрда стаяць на абароне правоў любой катэгорыі насель-ніцтва, праяўляюць клопат і аказваюць, падтрымку да людзей, якія маюць у гэтым патрэбу, – падкрэсліла Галіна Валянцінаўна.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о