Інтэнсіўна ў раёне праходзіць сезон нарыхтоўкі кармоў з травастою першага ўкосу. Падганяе касавіцу і жніво, якое вось-вось пачнецца. Зараз камбайнеры робяць апошнія штрыхі ў падрыхтоўцы сваіх камбайнаў.

Не многа засталося нарыхтаваць да даведзенага задання сена і сенажу  ў ААТ “Камаровічы”. Як паведаміў начальнік цэха раслінаводства Іван Талецкі, па стане на 4 ліпеня тут ўжо завезена ў павеці пры плане 980 тон 705 тон сена і пры плане 5500 тон закладзена ў траншэі 3200 тон сенажу.

– Можна было б і болей, аднак травастой сёлета не надта радуе – дзесьці трава ўрадзіла на дзіва, а недзе – слабенькая. Аднак, нягледзячы на гэта, сёлета мы будзем з кармамі ў дастатковай колькасці, таму за будучую зімоўку жывёлы хвалявацца не будзе прычыны, –   адзначыў Іван Іванавіч.

Гэтай адказнай работай, не ведаючы стомы, у гаспадарцы займаюцца вопытныя механізатары. Скошваюць травастой на сянаж на “КГ-6” Руслан Рагавец і на “КВК-800” Андрэй Майсюк. Адвозяць зялёную масу Уладзімір Аксёнаў, Іван Кажан і Аляксандр Харланаў. Трамбуе траншэі Анатоль Засулевіч.

Руслан Рагавец
Руслан Рагавец

Пётр Касцееў
Пётр Касцееў

Міхаіл Пашук
Міхаіл Пашук

Нарыхтоўкай сена займаюцца Пётр Касцееў – на касьбе, на граблях працуе Васіль Іваненка – ён хаця і на заслужаным адпачынку, аднак не адмаўляе гаспадарцы ў дапамозе. На прасаванні на трактары “Беларус-82” з “ПРФ-180” шчыруе Міхаіл Пашук. Менавіта гэтых механізатараў асноўная заслуга ва ўсім нарыхтаваным сене.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о