Вось і дачакаліся мы сапраўднай, як кажуць, зімы са снегам і марозчыкам. Радасць часам змянялася на злаванне з-за запарушанай сцежкі, гурбаў на шляху да крамы, якую мы так часта наведвалі ў час доўгага каляднага адпачынку. Дзеці ж са смехам і захапленнем ляпілі малых і вялікіх снегавікоў, гулялі ў снежкі і былі шчыра ўдзячныя надвор’ю.

З Каляд – белы даляглядСпадзяемся, і вы, нашыя паважаныя чытачы, паспелі адчуць асалоду ад зімовай атмасферы. Але за прыемнымі пачуццямі настае паўсядзённае жыццё, у якое снег і мароз уносіць свае карэктывы.

Сёлета, ды і колькі апошніх гадоў не выпадае казаць, што зіма падкралася да нас незаўважна. Ва ўсіх быў час падрыхтавацца да пахаладання, таму зараз трэба толькі крыху змяніць звыклы лад жыцця. Аўтамабілістам варта памятаць пра галалёд і адпаведнае памяншэнне хуткасці руху. Не забываецеся выходзіць да машыны раней звычайнага – праграванне і чыстка шкла ад наледзі можа заняць шмат часу.
Тое ж тычыцца і пешаходаў – выходзьце раней. Рухайцеся па абледзянелай дарозе павольна, не надта падымаючы ногі, наступаючы на паверхню ўсёй падэшвай. Пры магчымасці трымайцеся за плот, сцяну, лаўкі. Пакіньце ў шафе абутак на абцасах ці са склізкай падэшвай – здароўе даражэй за любую прагыжосць і стыль.
Ну і канешне ўсім, ад малога да старога, не варта забывацца пра правілы паводзін на вадаёмах. Першы лёд – самая каварная зімовая субстанцыя, таму не спяшайцеся выходзіць, пакуль “лёдзяная коўдра” не дасягне надзейнай таўшчыні і паводзьце сябе асцярожна.

І беражыце сябе і сваіх блізкіх! Апранайцеся цяплей, спажывайце вітаміны, не забывайцеся пра масачны рэжым. Абавязкова завітайце да бацькоў – дапамога старым ніколі не будзе залішняй! Будзьце здаровыя і трымайце настрой узнёслым. Хто ведае, якія сюрпрызы рыхтуе нам гэты год?

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о