Не парушаючы шматгадовай навагодняй традыцыі, напярэдадні свята мы сустрэліся з кіраўнікамі розных структурных падраздзяленняў раёна, каб даведацца, якім для іх калектываў быў год, што вось-вось стане гісторыяй, і чаго яны чакаюць ад надыходзячага 2023 года.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, выконваючы абавязкі дырэктара СУП “Палессе-Аграінвест”:
– Гаворачы пра сёлетнія поспехі, а яны, безумоўна, былі ў нашага сельгаспрадпрыемства, хачу пачаць са слоў удзячнасці кожнаму з 430-ці работнікаў СУП “Палессе-Аграінвест”. Так, поспех – справа калектыўная. Мы лепшыя ў раёне таму, што кожны з нашых работнікаў лепшы ў сваёй справе.
Што да вытворчых поспехаў, то сёлета яны наступныя: надоі склалі 105% да ўзроўню мінулага года, прывагі пагалоўя буйной рагатай жывёлы – 710 грамаў у суткі, свіней – 609 грамаў. Адным словам, па ўсіх вытворчых паказчыках мы дадаём. Агульны вынік работы – 102% да мінулагодніх паказчыкаў.
У надыходзячым годзе жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, працоўных поспехаў, ажыццяўлення ўсіх мар.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о