Самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам адрасуем аўтамабілістам, работнікам і ветэранам дарожнай галіны, усім, хто так ці інакш звязаны з аўтамабільным транспартам!
Добрасумленная і надзейная праца аўтатранспарту шмат у чым вызначае ўстойлівую жыццядзейнасць рэгіёна. Прафесія аўтамабіліста і дарожніка асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але перш за ўсё гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.

У гэты дзень выказваем падзяку ўсім, хто кіруе аўтамабілямі і аўтобусамі, ажыццяўляе аўтаперавозкі, утрымлівае, рамантуе і будуе дарогі і масты. Жадаем вам бяспечных дарог і безаварыйнай працы! Няхай ваша праца будзе плённай і натхнёнай!

Аляксандр НАЎНЫКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о