У аграгарадку Грабаў намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Міцура правёў з жыхарамі сельскі сход.

– Проста выконвайце гэтыя элементарныя правілы: не эксплуатуйце няспраўную печ, сыходзячы з дому выключайце электрапрыборы з сеткі, не пакідайце дзяцей без нагляду і не паліце ў ложку. Кожны з вас ведае правілы, але, на жаль, не ўсе прытрымліваюцца. І часта вынікам невыканання становіцца пажар, – гаварыў у час гутаркі спецыяліст службы “112”. – На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ў бягучым годзе загінуў адзін чалавек, у мінулым – 5, прычынай гібелі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Забаронена курыць у ложку, у месцах для сну, а таксама пакідаць незатушаныя недакуркі.

З акцыяй "За бяспеку разам" у Грабаў
Пры дапамозе макета небяспечнай печы Васіль Мікалаевіч разам з удзельнікамі мерапрыемства абмеркавалі наяўныя парушэнні і згадалі правілы яе бяспечнай эксплуатацыі.
– Лепш прапаліце печ два – тры разы на дзень, чым адзін і працяглы час. Паліце яе з зачыненымі дзверцамі і не пакідайце без нагляду, – нагадваў спецыяліст.
Не засталася без увагі і тэма дзіцячай гібелі. Выратавальнік прывёў прыклады пажараў, дзе сёлета загінулі дзеці, а таксама выпадак, які адбыўся ў суседняй вёсцы Сялюцічы, дзе з прычыны дзіцячага свавольства здарыўся пажар і згарэлі надворныя пабудовы. Нагадаў інспектар жыхарам пра неабходнасць кантролю за дзецьмі, карысць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, мэты інфармацыйнай кампаніі “Бяспечная старасць” А для таго, каб усе правілы былі “пад рукой”, супрацоўнік парэкамендаваў кожнаму ўстанавіць на тэлефон мабільны дадатак “МНС Беларусі: Дапамога побач”.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о