Дзеці вучацца ў дарослых

З 6 па 15 сакавіка ў краіне праходзіць комплекс мерапрыемстваў “Будзь прыкладам свайму дзіцяці!”

Штогод сотні дзяцей становяцца ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, некаторыя гінуць пад коламі аўтамабіляў, атрымліваюць траўмы.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў з парадамі, якія дапамогуць пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў з дзецьмі на дарогах.

Пры пераходзе праз праезную частку заўсёды трымайце дзіця за руку.

У час прагулак з дзецьмі любога ўзросту звяртайце ўвагу на работу светлафораў, тлумачце сэнс дарожных знакаў, разметкі, вучыце іх назіраць за дарогай і прадбачыць небяспеку.

Уважліва вывучыце маршрут руху сваіх дзяцей да школы, прайдзіце яго разам з дзіцям некалькі разоў і ўкажыце на небяспечныя ўчасткі.

Купіце дзіцяці гульні, цацкі і кнігі па тэматыцы бяспекі дарожнага руху, гуляйце разам з імі.

Зрабіце сваё дзіця заўважным у цёмны час сутак, прымацуйце да адзення і рукзака святловяртальныя элементы.

Паўтарыце з дзецьмі главу 25 Правілаў дарожнага руху пра парадак руху на веласіпедах і мапедах.

Будзьце прыкладам сваім дзецям.

 

Антон КОЛЬ, старшы інспектар ДПС АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о