З 27 лістапада ў рэспубліцы праводзіцца прафілактычная акцыя “Лепшы цюнінг для машын – устаноўка зімовых шын”.

Пунктам 207 Правілаў дарожнага руху вызначана, што з 1 снежня да 1 сакавіка аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх калёсах.
За невыкананне гэтага патрабавання вадзіцель атрымае папярэджанне або будзе прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых ве-лічынь. Калі астаткавая вышыня малюнка пратэктара шыны менш 4 міліметраў, тое таксама можа быць падставай для накладання штрафу.
Пры падрыхтоўцы аўтамабіля для зімовай эксплуатацыі трэба трымаць у норме акумулятарную батарэю. Каб пазбегнуць пашко-джання варта абараніць кузаў і днішча машыны ад вільгаці, бруду і солі. Нельга забываць і пра амывальнікі шкла.

Антон КОЛЬ,
старшы інспектар АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о