Юрыдычную кансультацыю даў спецыяліст
Па завяршэнні месячніка “Чалавек з белым кіем”, які прайшоў у Беларусі традыцыйна з 15 кастрычніка па 15 лістапада, у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН была арганізавана сустрэча інвалідаў па зроку з юрыстам гэтай установы Уладзіславам Андрыенковым. Ініцыятарам мерапрыемства стала прадстаўнік па петрыкаўскім раёне абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ларыса Лаўрэнцьева.
У ходзе гутаркі юрыст распавёў пра папраўкі, занесеныя ў Закон аб пенсійным забеспячэнні, якія маюць дачыненне, у прыватнасці, да інвалідаў па зроку, адказаў на пытанні.
Усе ўдзельнікі сустрэчы былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і мелі магчымасць сацыяльнага дыстанцыявання.
Алена БРУЦКАЯ.
Оставить комментарий