Днямі сталі вядомы вынікі абласнога этапа V рэспубліканскага агляда-конкурса дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, які аб’яднаў больш за 2,8 тысячы юных музыкантаў, спевакоў, танцораў, майстроў мастацкага слова з усіх рэгіёнаў вобласці.

Юныя артысты на абласной сцэне Юныя артысты на абласной сцэнеПачэснае месца сярод прызёраў занялі і прадстаўнікі нашага раёна. У намінацыі “Мастацкае слова” дыпломам І ступені быў ўзнагароджаны Уладзіслаў Крупа, навучэнец раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а дыпломам ІІ ступені – гімназістка Паліна Пінчук.
Сярод выканаўцаў народных стылізаваных танцаў дыплом ІІ ступені атрымаў танцавальны калектыў “Аквамарын” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У выкананні эстрадных танцаў трэцімі ў спісе дыпламантаў стаў калектыў “Эдэльгія” з гімназіі.
27 лютага ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся гала-канцэрт конкурсу. На яго былі запрошаны ў якасці артыстаў нашы дыпламанты – “Аквамарын” і Уладзіслаў Крупа.

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о