Юбілейны медаль – афіцэрам-ветэранам

У час святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці, адбылося ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў з нагоды 75-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Два месяцы таму, майскімі святочнымі днямі, са словамі віншавання і ўдзячнасці, медалі былі ўручаны ветэранам вайны. Цяпер жа ваенны камісар раёна Александр Адамоўскі сардэчна павіншаваў калег афіцэраў-ветэранаў Узброеных сіл і членаў раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” з Днём Незалежнасці і з нагоды знамянальнай падзеі ўручыў ім памятныя ўзнагароды.
У гэты дзень юбілейным медалём “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” былі ўзнагароджаны Генадзій Панамарэнка, Міхаіл Сойма, Фёдар Жукавец, Уладзімір Дземі-дзюк, Мікалай Міцкевіч і Віктар Нілаў.

 

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о