Урачыстасць з нагоды Свята працы і юбілейнай даты прафсаюзаў Беларусі прайшла 30 красавіка ў раённым Доме культуры.

Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў
Прадстаўнікоў працоўных калектываў са сцэны вітала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак.
– Словамі-лозунгамі сённяшняга свята больш стагоддзя з’яўляюцца “Мір, праца, май”, – пазначыла Галіна Шчэрбак. – Мір – гэта тая каштоўнасць, якой сёння можа пахваліцца не кожная дзяржава. Аднаўленне, якое нясе ў тым ліку і вясна, немагчыма без стваральнай працы кожнага з нас. А жыхары Петрыкаўшчыны заўсёды ўмелі плённа працаваць, памнажаючы гонар сваёй малой радзімы.
Галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі тыя, чыя самаадданая праца стварала аўтарытэт нашага краю. Гэта працоўныя дынастыі, ветэраны прафсаюзнага руху і сённяшнія лідары прафсаюзных арганізацый.
Для ўшанавання і ўручэння падарункаў на сцэну былі запрошаны былыя старшыні галіновых прафсаюзаў Лілія Гросвальд, Віктар Лазарчук, Пётр Сазонаў, Валянцін Лазарчук, Пётр Аўчыннікаў, Ніна Назарава і Разалія Петушкова, якія будавалі традыцыі прафсаюзнага руху нашага раёна і перадалі здабыткі маладой змене.
Сярод сённяшніх кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый знайшліся тыя, каго ў гэты дзень віншавалі з прафесійным святам на сцэне. Гэта Вольга Каваленка, Тофік Шыхмамедаў, Галіна Харытоненка, Наталля Вядзьгун, Людміла Аскерка, Наталля Сінчанка, Святлана Алёкса і Аніта Малафейчык.

Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў Юбілей вітае  працаўнікоў
Важным момантам свята стала ўшанаванне працоўных дынастый. Пяць пакаленняў педагогаў прадставілі на сцэне Таццяна і Канстанцін Васілец. Дынастыя лесаводаў сям’і Голас пачыналася яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. Маладыя падаўжальнікі сямейнай справы Аляксандр Голас і Юлія Рэўт былі запрошаны на сцэну. Лес стаў лёсам таксама для сям’і Дарынскіх, якія з пакаленне ў пакаленне захоўваюць зялёнае багацце Петрыкаўшчыны. Сённяшнім іх прадстаўніком быў Уладзімір Дарынскі – ляснічы Навасёлкаўскага лясніцтва.
Творчыя моманты свята стварылі для гледачоў і ганаровых гасцей мерапрыемства навучэнцы ўстаноў адукацыі горада, педагогі і работнікі раённага Дома культуры.
– Няхай свята стане пачаткам станоўчых перамен для кожнага, а праца будзе мець высокую ацэнку! – пажадала Галіна Шчэрбак прысутным.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота Наталлі ЧАРНЯЎСКАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о