КСУП “Чалюшчавічы” на мінулым тыдні завяршыў сяўбу кукурузы, выканаўшы заданне на 1970 гектарах. Выканаўца абавязкаў дырэктара сельгаспрадпрыемства Ігар Русак назваў фактары, якія сталі прычынай затрымкі сяўбы гэтай культуры, і не толькі ў іх гаспадарцы: нечакана моцныя для канца вясны замаразкі і мокры пачатак лета, што не дало тэхніцы своечасова зайсці на некаторыя палеткі.
Тым не менш, гэты ўчастак сельгасработ закончаны, на фінішнай прамой – сяўба грэчкі. Сёлета, выконваючы дзяржзаказ, КСУП “Чалюшчавічы” засеяў 30 гектараў гэтага каштоўнага зерня. З набыццём насення дапамог наш мясцовы КСУП “Капаткевічы”. Таксама завяршальным штрыхам стала і сяўба проса на 50 гектарах.
Закладкай насення кукурузы ў раллю займаўся Адам Голік, механізатар з 40 гадовым вопытам. Па 12 гадзін у полі – яго працоўная змена, з невялікімі перапынкамі кожную гадзіну на запраўку бункера зернем.

Ёсць патрэба – працавацьПятнаццаць гадоў не здра-джвае механізатар свайму МТЗ 1532, таму і трактар працуе як гадзіннік. У руках аднаго гаспадара тэхніка мае большы рэзерв і выніковасць. Ды і замяніць механізатара не так і лёгка – кадравае пытанне ў гаспадарцы стаіць востра. Таму, каб мець выхадны дзень, даводзіцца ісці з апераджэннем графіка.
Сумленным і вопытным механізатарам давяраюць, звычайна, самыя важныя і адказныя работы. Напачатку веснавых палявых работ Адаму Іванавічу давялося займацца ўнясеннем угнаенняў. На яго рахунку 1040 тон вывезенай і раскіданай арганікі і 771 гектар падкормленых шматгадовых траў.
– Пачынаў працаваць яшчэ ў залескім калгасе, – каротка па-мужчынску расказаў пра сябе механізатар. – Тады быў шафёрам. Пасля аб’яднання гаспадарак перасеў на трактар. Зямлі, сельскай гаспадарцы аддаў усё працоўнае жыццё. І праца такая ў нашай сям’і ў пашане. Нездарма і сын Аляксей – таксама механізатар у сельгаспрадпрыемстве суседняга раёна. Без гэтай працы, без штодзённага прастору палёў, напэўна, не змагу. Таму пра за-служаны адпачынак размова не ідзе. Гаспадарка патрэбна мне, а я – ёй.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о