Днямі ў актавай зале аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адбылася нерадавая падзея. Калектыў супрацоўнікаў міліцыі з пашанай праводзіў на заслужаны адпачынак былога начальніка аддзялення дзяржаўтаінспекцыі маёра міліцыі Ігара Шабалтаса.
Начальнік РАУС Мікалай Семяніцкі ад імя калектыву і сябе ўласна падзякаваў Ігару Іванавічу за добрасумленную службу і перадаў памятны падарунак ад былых калег. У гэты дзень ветэран структуры таксама атрымаў прывітальны адрас і Ліст падзякі ад кіраўніцтва ўпраўлення ДАІ.

1

Многа цёплых і прыемных слоў гучала на адрас Ігара Шабалтаса, гаварылі пра яго добрасумленнасць, уважлівасць да людзей і калег. Многім ён быў настаўнікам, таму атрымаў прапанову і надалей наведвацца ў аддзел, каб дапамагаць сваімі слушнымі парадамі.

Пасля ўрачыстасці Ігар Іванавіч спяшаўся на цяперашняе месца працы, куды ўладкаваўся літаральна на наступны дзень пасля звальнення ў запас. Але знайшоў некалькі хвілін, каб расказаць пра тыя пачуцці, што яго перапаўнялі.

– Многа гадоў я сядзеў у актавай зале на такіх мерапрыемствах і зайздросціў старэйшым калегам-пенсіянерам, – гаворыць Ігар Іванавіч. – Сёння сам стаў у рады ветэранаў. Але гаварыць “на пенсію” не вельмі хочацца, лепш – пераход на іншую службу. Цяперашняе месца працы звязана з ахоўнай дзейнасцю на горна-абагачальным камбінаце. Радуе, што большасць маіх цяперашніх калег – петрыкаўчане, людзі знаёмыя і працаваць у такім выпадку лягчэй.

Дарэчы, быць служачым ахоўнай структуры для яго – не навіна. Скончыўшы Пінскі меліярацыйны тэхнікум і адпрацаваўшы некаторы час на мясцовым прадпрыемстве меліярацыйных сістэм інжынерам-гідратэхнікам, ён кардынальна памяняў прафесію – стаў супрацоўнікам аддзялення “Ахова” РАУС. А потым яго месцам працы на 18 гадоў стала Дзяржаўтаінспекцыя.

IMG_2631

– Пачынаў інспектарам, – узгадвае субяседнік. – Апошнія пяць з невялікім гадоў быў начальнікам аддзялення ДАІ. У дзяржаўтаінспекцыі работа жывая і насычаная, у пастаянным руху, падзеях. Сёння хочацца ўзгадваць пра яе толькі прыемныя моманты і станоўчыя падзеі. Увесь час са сваім калектывам імкнуліся трымаць занятыя пазіцыі і не саступалі лідарскіх пазіцый. Сярод аддзяленняў ДАІ вобласці не выходзілі з пяцёркі лепшых.

Галоўнае, што цяпер турбуе Ігара Іванавіча, гэта становішча яго былога калектыву. Памятае, як было цяжка ім, калі папярэдні начальнік аддзялення Аляксандр Блінец заняў іншую пасаду. Адзначае, як важна, каб штодзень кіраўнік трымаў “руку на пульсе”, а калі трэба, дапамог інспектарам адстаяць сваю пазіцыю.

Сёння ў раённым ад-дзяленні “Ахова” дэпартамента аховы МУС працуе сын Ігара Шабалтаса – Арцём. Сказаць, што гэта пачатак сямейнай дынастыі, бацька не спяшаецца. Бачыць розніцу пакаленняў. Некалі яны, маладыя, працавалі за ідэю, а для цяперашняга пакалення адзін з галоўных – фінансавы складальнік. Але ў прафесіяналізм, добрасумленнасць і прыстойнасць маладых верыць. Таму і з лёгкім сэрцам пакінуў пасаду, каб іншыя, энергічныя і сумленныя, маглі рухацца наперад.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о