Калектыў “Тэатр мод” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” пад кіраўніцтвам Надзеі Слабадзянюк з калекцыяй “Рэчанька-Князёўна” занялі 3 месца ў Міжнародным фестывалі-конкурсе “Творчасць без межаў”.

Яркая падзея  ў галіне творчасці Яркая падзея  ў галіне творчасці Яркая падзея  ў галіне творчасціЗ 2 па 6 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіў VI Міжнародны фестываль-конкурс “Творчасць без межаў”, у якім прынялі ўдзел індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Малдовы, Казахстана, Азербайджана, Італіі, Украіны, Кыргызстана.

– Фестываль-конкурс праводзіўся з мэтай стварэння для дзяцей і моладзі магчымасці творчых зносін, выяўлення новых талентаў, азнаямлення з узорамі нацыянальнай культуры і мастацтва, – распавяла кіраўнік калектыву “Тэатр мод” Надзея Слабадзянюк. – У першым адборы прынялі ўдзел 1060 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў – гэта больш за 4500 чалавек. На конкурс было накіравана 730 заявак – гэта на ўсе намінацыі, што пацвярджае, конкурс вельмі сур’ёзнага маштабу.

Менавіта нашы петрыкаўчанкі-мадэлі вельмі ўпэўнена трымалі сябе на сцэне, а журы адзначыла якасць падрыхтоўкі і дызайн прадстаўленай калекцыі. “Тэатр мод” у фінале сярод 9 калектываў апынуўся на трэцім месцы, што мяне, як кіраўніка, вельмі радуе.

Па выніках фестывалю-конкурсу пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота nchtdm.by

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о