Жыхароў цікавіць пытанне: “Жадаю набыць зямельны ўчастак ў Петрыкаве. Чуў, што гэта можна зрабіць праз аўкцыён. Якая працэдура і кошт такіх участкаў?”.
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алены Пастуховай. Вось, што яна паведаміла:

– Аўкцыён па продажу зямельных участкаў – гэта публічныя таргі пад кіраўніцтвам спецыяльнай асобы, што адбываюцца ў зараней устаноўлены час у пэўным месцы, пры якіх зямельныя ўчасткі лічацца прададзенымі таму пакупніку, які прапанаваў найвышэйшы кошт.

ЗЯМЕЛЬНЫ ЎЧАСТАК ПРАЗ АЎКЦЫЁН

Нароўні з сфарміраванымі для продажу зямельнымі ўчасткамі зацікаўленая асоба мае магчымасць унесці свае прапановы аб фарміраванні ўчастка на аўкцыён.
З аўкцыёнаў можна набыць зямельныя ўчасткі для розных мэт: індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, калектыўнага садоўніцтва, агародніцтва, размяшчэння аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, вытворчага прызначэння, прыдарожнага сервісу, аб’ектаў па аказанні паслуг і іншых каштоўнасцяў.
Пачатковы кошт продажу зямельнага ўчастка вызначаецца ў памеры не ніжэй за яго кадастравы кошт. Апошні залежыць ад месца знаходжання ўчастка, наяўнасці камунікацый, інжынернай інфраструктуры, блізкасці вадаёмаў, лясоў і можа моцна адрознівацца.
Трэба адзначыць, што кадастравы кошт 1 квадратнага метра зямлі ў Петрыкаве для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома складае ад 0,82 да 1,93 беларускіх рублёў, для вытворчых аб’ектаў – ад 5,59 да 12,79 рублёў.
Звесткі пра аўкцыёны можна атрымаць у раённай газеце, якія размяшчаюцца не пазней за 30 дзён да даты правядзення аўкцыёна, на сайце “Гомельгеадэзцэнтр” (geodezcentr.by), афіцыйных сайтах гаррайвыканкамаў і галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама (gomeloblzem.by).
Жадаючым неабходна падаць заяву на ўдзел у аўкцыёне ў камісію па яго правядзенні, квітанцыю аб уплаце сумы задатку, дакумент, што пацвярджае асобу, альбо даверанасць, выдадзеную ва ўстаноўленым парадку, альбо дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы пасадавай асобы. Да таго, трэба заключыць узгадненне з мясцовым выканаўчым камітэтам альбо па яго даручэнні з дзяржаўнай арганізацыяй па правядзенні аўкцыёнаў.

Падрыхтавала
І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о