Днямі мы правялі апытанне сярод жыхароў Петрыкава на тэму, якая прадукцыя прыцягвае іх на рынку? І вось, што мы пачулі. 

 

Якая прадукцыя прыцягвае вас на рынку?Уладзімір Росаў, пенсіянер:
– Рынак – для зносін. Сустрэць сяброў, даведацца пра навіны. Але і для справы, зразумела, карысна. Дома ўсё вырошчваю, у гэтым сезоне цыбулю купляць не буду на рынку, сваёй хапае. Памідораў саджу 13 кустоў, бульбы – 3 градкі. Перац чырвоны пасадзіў, як той казаў “для сэбе”. А вось мех бульбы давядзецца купіць, свой агарод падвёў, неўраджай. Мне хопіць на зіму. Жыву з дзедам удваіх. Яму 88 гадоў. Шмат нам мужыкам трэба? Мёд купляю на рынку толькі ў пэўных людзей, знаёмых, якім давяраю, хлеб бяру выключна калінкавіцкі. Свежы і смачны прывозяць. Памідоры-пальчыкі на рынку бяру абавязкова, яны і захоўваюцца доўга. Сёння яшчэ падушку купіў. Бабуля ўгаварыла, не змог адмовіць.

Якая прадукцыя прыцягвае вас на рынку?Кацярына Бамбіза, маладая маці:
– На рынак хаджу практычна кожны дзень: блізка жыву. Прадуктаў купляю не на тыдзень, а на дзень-два. Сёння з сынам прыйшлі паглядзець, што прадаюць і па якіх цэнах, прыглядаюся, дзе танней. Усёй сям’ёй выбрацца на рынак не атрымліваецца, муж па суботах працуе.
Вядома ж, уся атмасфера рынка – у людзях і зносінах. Падабаецца тут сустрэць старых знаёмых ці нават сяброў.

 

Якая прадукцыя прыцягвае вас на рынку?

Алена Туравец, настаўніца музыкі:
– На рынак у нас любіць хадзіць ўся школа мастацтваў, я ў тым ліку. Сваёй вырашчанай прадукцыі хапае ў лепшым выпадку на 2 месяцы. Затым – бяжыш на рынак, закупіцца вітамінамі на халодныя восеньскія вечары, каб падмацаваць сваё здароўе. Адназначна буду закупляцца бульбай і цыбуляй на зіму – чакаю кірмаш. Прыемна здзівіў мясцовы рынак у гэтым годзе багаццем продажу кустоў хрызантэм. Такой разнастайнасці як сёлета не ўзгадаю. Базар багацей стаў. Мне, як аматару кветак, гэта па душы. Кавуны купляем толькі тут. Тавары – у ветлівых прадаўцоў. Зусім нядаўна вярнуўся з паездкі вартаўнік школы мастацтваў і распавёў пра рынак у Альшанах. Там прадукцыя высокай якасці, вельмі нізкія цэны, а яблыкі – ледзь не за бясплатна прадаюць. Сетка цыбулі – 11 рублёў, а моркву – выгадавалі пад метр. “Чаго вы не едзеце туды?”

Якая прадукцыя прыцягвае вас на рынку?Ксенія Зенкевіч, школьніца:
– Я люблю хадзіць на рынак з бацькамі. Яны мяне з дзяцінства прывучылі. Проста дапамагаю ім прынесці дадому цяжкія сумкі. Сёння купілі вялікі куст хрызантэмы. Будзем высаджваць у сябе ў агародзе.

 

 

 

 

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о