Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі, пачаліся яшчэ на пачатку тыдня. Кожны дзень арганізоўваліся спартыўныя мерапрыемствы, акцыі, флэшмобы. Своеасаблівай кульмінацыяй тыдня моладзі сталі выхадныя, у час якіх маладым і актыўным былі прапанаваныя разнастайныя задумкі.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?

Аддзел спорту і турызму райвыканкама запрасіў усіх жадаючых на таварыскія матчы па стрытболе і валейболе. Поруч з моладдзю на пляцоўкі выйшлі супрацоўнікі спорткомплекса “Прыпяць”. Пасля паядынку па стрытболе, які завяршыўся на карысць прадстаўнікоў спартыўнай галіны, аматараў актыўнага адпачынку чакала валейбольная пляцоўка, дзе перамогу аспрэчвалі ўжо змешаныя каманды.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?На працягу дня ўсіх, хто лічыць сябе маладымі, чакаў вольны ўваход у Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?Увечары на пляцоўцы перад раённым Домам культуры наведвальнікаў чакалі некалькі выстаў і інтарактыўных пляцовак. Неўзабаве, у амфітэатры распачалася канцэртная праграма “Наш час” у межах якой адбылося ўзнагароджанне актыву працуючай моладзі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Мерапрыемства завяршылася традыцыйнай дыскатэкай.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?У наступны дзень аматараў спорту, сярод якіх было шмат моладзі, сабраў адзін з самый чаканых у Петрыкаве матчаў сярод каманд першай лігі па футболе паміж Петрыкаўскім “Шахцёрам” і Мінскім “Крумкачамі”. Падрабязней пра гульню чытайце ў наступным нумары.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?
А завяршыўся святочны тыдзень, прысвечаны моладзі, фестываль фарбаў, што сабраў самых маленькіх жыхароў Петрыкава і іх бацькоў. Дзеці з задавальненнем абсыпалі адзін-аднаго пафарбаваным парашком, старэйшыя актыўна фатаграфавалі сваіх дзетак і самі часам пускаліся ў вясёлую забаву.

Як завяршыўся тыДЗЕНЬ моладзі?

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара і з сацыяльных сетак

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о