Рэкамендацыі па арганізацыі санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы ВРІ і каранавіруснай інфекцыі пры правядзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў ад Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Кіраўнікам арганізацый, аб’ектаў даручана адмовіцца ад правядзення карпаратываў у навагоднія святы.

Кіраўнікам суб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання пры правядзенні карпаратываў у навагоднія святы скараціць колькасць наведвальнікаў на аб’ектах на 50% ад колькасці наяўных пасадачных месцаў.

На аб’ектах грамадскага харчавання пры правядзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў, вельмі важна забяспечыць кантроль за выкананнем суб’ектамі гаспадарання алгарытму арганізацыі санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы ВРІ і каранавіруснай інфекцыі, распрацаванага дзяржаўнай установай “Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага харчавання”.

Што да суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі па грамадскім харчаванні, то ім дасланы алгарытм арга-нізацыі санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы ВРІ і каранавіруснай інфекцыі на аб’ектах грамадскага харчавання пры правядзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў.

Тэрытарыяльныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прызваны забяспечыць правядзенне наглядных мерапрыемстваў на аб’ектах грамадскага харчавання, у тым ліку ў вячэрні час, выхадныя і святочныя дні, па кантролі выканання са-нітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў пры правя-дзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў. Пры выяўленні парушэнняў патрабаванняў санітарна-эпідэмічнага заканадаўства, у тым ліку санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы ВРІ і каранавіруснай інфекцыі на аб’ектах грамадскага харчавання пры правя-дзенні навагодніх святочных мерапрыемстваў, будуць прыняты меры, прадугледжаныя заканадаўствам.

Для адказаў на пытанні, што ўзнікаюць па тэме лячэння і прафілактыкі COVID-19, арганізавана работа “прамых ліній”.

На базе ДУ “Петрыкаўскі РЦГіЭ” (па пытаннях прафілактыкі) штодня ў будныя дні па тэлефонах 2-76-06 і 2-76-00 арганізавана работа “прамой лініі” з 8 да 12 і з 13 да 17 гадзін.
На базе УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (па пытаннях лячэння) штодня ў будныя дні па тэлефоне 2-82-23 арганізавана работа “прамой лініі” з 10 да 12 і з 14 да 16 гадзін.

Галіна КАЗАК

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о