Вясенне-летні перыяд – пара адпачынку, у тым ліку і актыўнага. На вуліцах заўляюцца мноства веласіпедыстаў, што рухаюцца на сваіх жалезных конях па справах, ці для аздараўлення і асалоды.

На жаль, веласезон адзначаецца і ўзрастаючым крадзяжом веласіпедаў. За бягучы час гэтага года ў раёне зарэгістраваны тры факты кра-дзяжу, у вобласці ж зарэгістраваны 146 такіх непрыемных выпадкаў.

Прычынай страты маёмасці з’яўляецца, перш за ўсё, неабачлівасць гаспадароў. Абласная статыстыка паказвае, што крадзяжы адбываюцца не толькі у вялікіх гарадах, але і ў сельскай мясцовасці. Вяскоўцы часцяком пакідаюць веласіпед у двары, каля брамкі ці крамы. Гара-джане ж таксама спадзяюцца на хуткі разлік у гандлёвых кропках, ці дамафон на дзвярах пад’езда. Нават большасць веласіпедных замкоў не ўратуюць ад злодзея: большасць гэтых прылад таннага коштавага дыяпазону хутка перакусваюцца невялікімі кусачкамі. Шыфр ад кодавага замка дасведчаны “спецыяліст” можа падабраць за некалькі хвілін.
Што трэба ведаць гаспадарам веласіпедаў, каб мінізаваць рызыку крадзяжу?
Па-першае, не варта набываць транспартны сродак без дакументаў. У такім выпадку вы рызыкуеце стаць гаспадаром выкрадзенага жалезнага каня. Зразумела, што дакументы трэба надзейна захоўваць.

Па-другое, пастаўце веласіпед на ўлік у АУС. Супрацоўнікі міліцыі выдадуць вам адпаведны стыкер.
Па-трэцяе, не пакідайце велавіпед без нагляду нават на хвіліну, не прышпіліўшы яго на надзейны велазамок. Выдатна, калі для паркоўкі двухколавага транспартнага сродку можна абраць такое месца, што дазволіць забяспечыць пастаянны нагляд за веласіпедам праз, напрыклад, акно крамы.
Па-чацвёртае, прышпільваюць веласіпед за кола і раму, а калі дазваляе даўжыня троса – за абодва колы і раму.

Калі здарылася кража, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю. Пры звароце ў праваахоўныя органы пажадана мець пры сабе дакументы, фота веласіпеда ці яго дэталёвае апісанне. Добра, калі вы ўзгадаеце найбольш асаблівых прыкмет: “няродныя” дэталі, аксэсуары, наклейкі, сляды пашкоджанняў. Калі кіроўцы не споўнілася 18 гадоў, для падачы заявы трэба будзе ўзяць з сабой аднаго з бацькоў.
Нагадваем, што крадзёж караецца згодна з артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса грамадскімі працамі, ці штрафам, ці арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Аркадзь МАСІЙЧУК, начальнік АУС Петрыкаўскага райвыканкама.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о