Вераніка Марцынкевіч – ураджэнка Петрыкава – яскравы прыклад энергічнай дзяўчыны, якая імкнецца зрабіць сваё жыццё карысным для грамадства і стварыць умовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу. У сённяшнім інтэрв’ю Вераніка распавяла пра натхненні, навуковую працу і ўдзел у конкурсе “Студэнт года-2017”. 

123

СТАНАЎЛЕННЕ

Музыка, танец, навука, сцэна – я заўсёды знаходзілася ў пошуку сябе. З кожным годам гэты працэс станавіўся ўсё больш складаны, у выніку было вельмі шмат варыянтаў, з чым звязаць жыццё.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт не разглядала як ВНУ для паступлення, але потым жыццё склалася так, што, патрапіўшы, палюбіла яго беспаваротна.

Цяпер я студэнтка 3 курса факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва, спецыяльнасць – бізнес-адміністраванне.

Шукала больш практычную ў сучасным свеце прафесію, што будзе актуальна на момант майго выпуску з універсітэта, таму загадзя рыхтавала прадметы, якія падыходзяць для паступлення на эканамічныя спецыяльнасці.

Дакладна памятаю, што пры выбары прафесіі вельмі баялася, што будзе не хапаць творчасці, якая заўсёды прысутнічала ў маім жыцці. Бязмерна рада, што памылялася.

Студэнцкае жыццё дае мноства магчымасцяў для рэалізацыі. Яно складаецца з дзвюх рэчаў – навукі і грамадскай дзейнасці.

На маім рахунку ўжо 8 навуковых публікацый, у тым ліку і ў міжнародных зборніках. Удзел у форуме саюзнай дзяржавы, а таксама ў беларуска-кітайскім інавацыйным форуме.

Каласальны вопыт атрымліваеш ад удзелу ў навуковых форумах і канферэнцыях. Гэта не толькі шанец праявіць і палепшыць свае прамоўніцкія здольнасці, але і завесці знаёмства. Такім чынам рэальна пабачыць, як развіваецца сучасны свет, і яго перспектывы.

 У гэтым годзе планы яшчэ больш глабальныя, але гэта пакуль маленькая таямніца. Не люблю загадваць наперад.

Што тычыцца грамадскага жыцця, то на дадзены момант я з’яўляюся прадстаўніком студэнцкага самакіравання факультэта. Гэта вялікая адказнасць, але ў той жа час выдатная практыка ва ўпраўленні калектывам і знаходжанні падыходаў да ўсіх членаў каманды.

nlEVDaBNOic

БУДУЕ – СЯМ’Я

Мая сям’я – мая апора. Бацькі рабочыя, мама загадчыца магазіна “Родны Кут”, тата працуе ў лясгасе, аператар тралёвачнай машыны, старэйшы брат скончыў Гомельскі ўніверсітэт імя Скарыны і працуе ў прыродаахоўнай інспекцыі.

  Гэта менавіта тыя людзі, якія заўсёды мяне падтрымліваюць у любой сітуацыі, прысвячаю любую перамогу ім.

Другі мой дом – любімая школа №1 – месца, куды я магу зазірнуць у любы момант і дзе я дакладна ведаю, што мяне чакаюць.

Гэта была пляцоўка для развіцця майго дарослага жыцця, і я бязмерна ўдзячная кожнаму настаўніку, які ўклаў у мяне сваю часцінку ведаў.

Сёння падтрымліваю кантакт з многімі настаўнікамі і, вядома, імкнуся па магчымасці прыходзіць у госці.

NhHpPJ29BeQ

ШЫШКІ НАБІВАЦЬКАРЫСНА

8 лістапада ўдзельнічала ў конкурсе “Студэнт года-2017”.

Так як універсітэт у нас самы вялікі ў краіне, то і канкурэнцыя была адпаведная.

Конкурс складаўся з некалькіх этапаў: партфоліа, відэавізітка, адказ на пытанне журы, творчы нумар.

Што тычыцца творчага нумара, не было сумневаў – гэта будзе паэзія. Чытанне вершаў суправаджалася жывой музыкай: скрыпкай, вакалам і бітбоксам.

Была каласальная падтрымка родных, сяброў з майго факультэта і нават тых, каго зусім не ведаю.

Я не выйграла ў конкурсе, але гэта яшчэ адзін крок для ўдасканалення сябе. Шышкі набіваць заўсёды карысна, тым больш, калі атрымліваеш велізарнае задавальненне ад таго, што робіш.

Што мяне натхняе?

Я проста люблю прыгожыя рэчы, музыку, вершы. Калі яны цябе чапляюць, то ты ўжо міжволі не можаш адарвацца. Мне перыядычна патрэбна перазагрузка, гэта пошук чагосьці новага.

Інтэрнэт напоўнены групамі  са зборнікамі вершаў таленавітых сучасных паэтаў, бярэш і атрымліваеш асалоду.

ReZPHORXra8 aM3feS4Qio0 uEjQtDL8M40

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

Фота з асабістага архіва Веранікі Марцынкевіч.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о