Круглыя суткі на пульце нясуць варту супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы РАУС. Менавіта яны першымі прымаюць трывожныя звароты і сігналы грамадзян, першымі рэагуюць на іх. Ад прафесіяналізму і хуткасці іх дзеянняў, здараецца, залежыць аператыўнасць затрымання злачынцы і прадухіленне многіх супрацьпраўных дзеянняў. Кожны з супрацоўнікаў АДС ужо наперад ведае, калі, пра што і ў якой колькасці паступяць сігналы ў іх змену. Увечары – сямейныя сваркі і гучная моладзь пад вокнамі, раніцай – крадзяжы, летам – празмерныя выпіўкі на прыродзе і безадказнасць да захавання маёмасці, вясной – крадзяжы з дачных домікаў.

Старшы аператыўны дзяжурны Аляксандр Процка, міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Ярыга і памочнік дзяжурнага Аляксандр Назаранка
Старшы аператыўны дзяжурны Аляксандр Процка, міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Ярыга і памочнік дзяжурнага Аляксандр Назаранка

Здараюцца і такія справы, пра якія варта расказаць. Старшы аператыўны дзяжурны Аляксандр Процка расказаў, як 3 ліпеня, дзякуючы свядомасці жыхара Пцічы Сяргея Сеніковіча, атрымалася  затрымаць злачынстваў.

Раніцай ў дзяжурна-аператыўную службу РАУС з абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў прыйшла арыенціроўка пра выкраданне ў Любанскім раёне з сельгаспрадпрыемства двух каней. А днём аператыўна-дзяжурная служба ўжо атрымала паведамленне пра тое, што па аўтадарозе Навасёлкі – Чалюшчавічы рухаюцца два мужчыны, неспакойна азіраюцца. Аператыўная група на той час знаходзілася ў Чалюшчавічах, затрымала, як аказалася, жыхароў Любані, з двума коньмі. Потым тыя далі паказанні, што гналі выкрадзеных жывёл на продаж у Калінкавічы.

Аляксандр Процка адзначае, што ад жыхароў раёна паведамленні, якія дапамагаюць выкрыць злачынцаў, не рэдкасць. І за пільнасць ім міліцыянеры шчыра ўдзячныя.

Аператыўнасць. Гэта паняцце з’яўляецца не толькі складальнікам   назвы службы, але і прыярытэтам штодзённай працы. Са святам, паважаныя супрацоўнікі службы! Менш трывожных званкоў вам, а больш слоў удзячнасці!

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о