1

Любяць нашы землякі на Вадохрышча паплёскацца ў палонцы. Гэта, канечне, здорава, але варта прытрымвацца правіл бяспекі.

РАНС раіць перад тым, як акунуцца, разагрэць цела, зрабіўшы размінку. Акунацца трэба ў спецыяльных палонках ля берага, пажадана паблізу выратавальных станцый, пад наглядам выратавальнікаў.

Рэкамендуецца выкарыстоўваць  зручны, не слізкі абутак, які лёгка здымаецца. Магчыма выкарыстанне спецыяльных гумовых пантофляў, якія абароняць ногі ад вострых камянёў, а таксама не дадуць слізгаць на лёдзе.

Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не нырайце ў палонку наперад галавой.

Халодная вада можа выклікаць пачашчанае дыханне.

Пасля купання разатрыце сябе махрыстым ручніком і апраніце сухое адзенне. Для ўмацавання імунітэту неабходна выпіць гарачы чай, лепш за ўсё з ягад і садавіны, з папярэдне падрыхтаванага тэрмаса.

Забараняецца купацца ў стане алкагольнага ап’янення, забруджваць і засмечваць водныя аб’екты і берагі, прыводзіць з сабой сабак і іншых жывёл, збірацца групамі на лёдзе на ўскрайку палонкі, заходзіць за агароджы.

Купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі.

Па матэрыялах РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о