На працягу мінулага тыдня Петрыкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта былі ўзбуджаны 4 крымінальныя справы.

4Сабраўся на рыбалку, а трапіў у турму
3 чэрвеня ў Петрыкаўскі РАУС з заявай пра крадзёж звярнуўся жыхар раёна. У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што злачынец патрапіў у лецішча ў вёсцы Капцэвічы праз акно. З дома ён вынес спінінг і іншыя рыбацкія прынады агульным коштам 319 рублёў. Вінаваты затрыманы, выкрадзены рыштунак вернуты заяўніку.
Дарэчы, аналагічныя крадзяжы на тэрыторыі Капцэвіцкага сельскага Савета адбываюцца даволі часта па прычыне неналежнага ўмацавання вокнаў і дзвярэй.

Ровары лідыруюць
У Петрыкаве, у адным з пад’ездаў дома № 17 па вуліцы Дружбы злачынец украў дарожны веласіпед коштам 600 рублёў.
Нягледзячы на праводзімую прафілактычную работу, уладальнікі ровараў ігнаруюць патрабаванні камунальных службаў пра недапушчэнне загрувашчвання пад’ездаў дамоў.

Феміда не пакіне ў спакоі
Жыхар Петрыкава, неаднаразова асуджаны, пасля чарговага вызвалення на вуліцы Першамайскай выкраў у знаёмага мабільны тэлефон “Lenovo” коштам больш за 344 рублі. Зноў узбуджана крымінальная справа.

Мэта не апраўдвае сродкі
У Лучыцах злачынец выставіў аконную раму ў доме і ўкраў тэлескапічную вуду, палявую сумку з рыбалоўнымі снасцямі. Нанесеная шкода ацэньваецца ў 52 рублі 20 капеек.
Пакаранне прадугледжвае да 4-х гадоў пазбаўлення волі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
па звестках РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о