Як паведамілі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, ноччу 23 ліпеня падлетак наўмысна нанёс нагой пашкоджанні чатыром аўтамабілям: “Мазда-6”, “Форд Фокус”, “БМВ Е39”, “Мерсэдэс Е-211”, якія знаходзіліся на вуліцы Дружбы ў Петрыкаве.
Названыя аўтамабілі належаць жыхарам Салігорска. У дачыненні да 16-гадовага хлопца ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
Следчы камітэт тлумачыць, што крымінальная адказнасць за хуліганства таксама, як і адміністрацыйная адказнасць за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), наступае з 14 гадоў.
Не варта забываць, што здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў часцяком цягне і дадатковыя выдаткі, звязаныя з кампенсацыяй матэрыяльнага і маральнага ўрону пацярпелым.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, 

па матэрыялах райаддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о