У мінулую суботу, 29 студзеня, завяршылася асноўная частка раённага турніру па міні-футболе, прысвечанага памяці першага міністра спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Рыжанкова.

Вызначана ўдарная чацвёркаДва папярэднія гульнявыя дні высветлілі чацвёрку лідараў: без паражэнняў з 12-цю ачкамі на першым радку турнірнай табліцы замацаваўся “Ураджай”. З трыма перамогамі і адным паражэннем, маючы ў актыве па 9-ць ачкоў, выступілі адразу тры каманды: “Гарняк”, “Газавік” і “Петрыкаўскі лясгас”.

З аўтсайдэраў спаборніцтваў тэарэтычныя шансы на пуцёўку ў фінал мела дружына “Лігіянер”, але надзея гэта мела, хутчэй, летуценны характар. А вось калектывы “Курыцічы” і “Амкал” маглі хіба што папоўніць рахунак сваіх ачкоў.

У першай гульне таго дня “Гарняк” прадказальна абыграў “Амкал” – 6:3. Супрацьстаянне “Газавіка” і “Ураджая” дайшло да адкрытай канфрантацыі, у выніку чаго, за грубае парушэнне правілаў і спартыўных прынцыпаў ігракі як з аднаго, так і з другога боку атрымалі чырвоныя карткі. Што да футбольнага выніка сустрэчы, то мацнейшых тут выявіць не ўдалося – гульня ў літаральным сэнсе скончылася баявой нічыёй – 3:3.

Футбольны клуб “Курыцічы” не прыбыў у той дзень на спаборніцтвы і ў рэшце атрымаў тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3 у гульнях з “Амкалам” і “Лігіянерам”.
“Лясгас” пацярпеў спачатку ад “Ураджая” – 0:6, а потым і ад “Гарняка” – 0:9. А вось “Лігіянер” даў бой “Газавіку”, але крыху не дацягнуў, саступіўшы ўрэшце адзін мяч – 4:5.

Такім чынам чацвёрка лідэраў, што праходзяць у фінал, не змя-нілася з мінулага гульнявога дня, гэта “Ураджай”, “Гарняк”, “Газавік” і каманда Петрыкаўскага лясгасу.
Фінальная частка спаборніц-тваў адбудзецца сёння, 5 лютага, у спартыўнай зале Петрыкаўскай ДЮСШ. Пачатак у 11 гадзін.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о